Беларусь – страна твоего будущего

 
 

О библиотеке

   
 

Новости

         
 

Ресурсы

 

дзержинщина

 
 

Электронный каталог

   
   

Прырода і прыродныя рэсурсы

Герб і флаг горада Дзяржынска

Гісторыя

Прамысловасць

Ахова здароўя

Фізічная культура і спорт

Адукацыя

Культура

Рэлігійнае жыццё

 Нашы славутыя землякі

 
 

Методическая копилка

   
     
 

Календарь

   
 

Клубы, кружки, факультативы

   
     
 

Новые поступления

   
     
 

Публикации

   
 

Самые-самые

   
 

Ориентир

   
 

Для Вас, родители

   
     
 

Карта сайта

   

 

   
 

Гостевая книга

    Дзяржынскі раён    
 

Сайт школы

       
 

  ааа

Размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінскай вобласці. Плошча 1,2 тыс. км. кв. Насельніцтва 61,5 тыс. чалавек (2004). Сярэдняя шчыльнасць звыш 30 чалавек на 1 км кв.

Раён мяжуе: на паўночным захадзе – з Валожынскім, на захадзе – са Стаўбцоўскім, на поўдні і паўднёвым усходзе – з Уздзенскім, на ўсходзе і паўночным усходзе – з Мінскім  раёнамі.

 Гарады Дзяржынск (цэнтр раёна) і Фаніпаль, гарадскі пасёлак Негарэлае, 276 сельскіх населеных пунктаў (2004).

Падзяляецца на Фаніпальскі гарадскі, Негарэльскі пасялковы і 12 сельскіх Саветаў.

Раён утвораны 17.07.1924 г. як Койданаўскі ў Мінскай акрузе ў адпаведнасці з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем БССР (замест уездаў і воласцей утвораны акругі і раёны). У яго склад увайшлі Койданаўская, Вялікасельская, Станькаўская, Старасельская воласці і частка Заслаўскай. Замест 37 сельсаветаў створана 12, якія аб’ядналі 480 населеных пунктаў.

Плошча Койданаўскага р-на складала 1023 км кв. Працягласць р-на з поўначы на поўдзень складала 55 км, з захаду на ўсход – 38 км.15.03.1932 г. р-н рэарганізаваны ў нацыянальны польскі.

29.06.1932 г. перайменаваны ў Дзяржынскі р-н.

31.07.1937 г. р-н скасаваны. Яго тэрыторыя перададзена Заслаўскаму, Уздзенскаму і Мінскаму р-нам.

04.02.1939 г. адноўлены ў складзе Мінскай вобл., уключаў 16 сельсаветаў.

 

Насельніцтва

Па выніках перапісу насельніцтва 2009 г. (перапіс праводзіцца 1 раз у 10 гадоў) колькасць насельніцтва Дзяржынскага раёна склала 61,3 тысячы чалавек. Па колькасці насельніцтва Дзяржынскі раён займае сёмае месца сярод раёнаў Мінскай вобласці.

Колькасць насельніцтва г. Дзяржынска ў параўнанні з 1999 г. павялічылась на 1,3 тыс. чалавек і склала 25,2 тыс. чалавек, г. Фаніпаля – на 1,5 тыс. чалавек і склала 12,7 тыс. чалавек.

У сельскіх населеных пунктах раёна пражывае 22,4 тыс. чалавек або 36,6% агульнай колькасці насельніцтва раёна. У параўнанні з данымі папярэдняга перапісу доля сельскага насельніцтва скарацілася на 2,9 тыс. чалавек.

Па стану на момант перапісу ў раёне пражывала 29 тыс. мужчын і 32,3 тыс. жанчын.На 1000 тыс. мужчын прыходзіцца1113 жанчын.

У раёне пражывае 85,6% беларусаў, 8,2% - рускіх, 2,8% - палякаў, 1,4% - украінцаў.

(па даных аддзела статыстыкі Дзяржынскага раёна)
 

   
       

Прырода і прыродныя рэсурсы

Рэльеф

 Раён размешчаны на водападзеле двух басейнаў – Балтыйскага і Чарнаморскага і на водападзеле рэк Дняпра і Нёмана. Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша (паўночная частка) і Стаўбцоўскай раўніны (паўднёвая частка).

Паверхня цэнтральнай і паўночнай часткі р-на ўяўляе сабой спалучэнні буйных купалападобных узгоркаў і складзістых паніжэнняў, што раздзяляюць іх. Часцей за ўсё гэтыя паніжэнні з’яўляюцца лагчынамі сцёку расталых ледніковых вод. Яны складзены пяскамі і галькай. Узвышшы сожскага ўзросту не маюць “жывых” азёрных катлавін, але глыбокае расчляненне, разнастайныя формы, значныя вышыні, робяць іх прывабнымі для турыстаў. 43% цэнтральнай і паўночнай часткі тэрыторыі маюць вышыню 180-200 м, з іх 8% вышэй за 300 м. Найвышэйшы пункт гара Дзяржынская – 345 м. Гэта самая высокая кропка  Беларусі.

 На поўдні р-н займае дробнаўзгорыстую і плоскахвалістую Стаўбцоўскую раўніну. На паўднёвай ускраіне знаходзіцца самая нізкая абсалютная адзнака – урэз р.Ператуць. Вышыня гэтай часткі р-на складае 150-180 м.

   
       

Гара Дзяржынская (да 1958 г. Святая гара)

Найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі. Знаходзіцца каля в.Скірмантава, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска. Вышыня 345 м над узроўнем мора. Над рэкамі, вытокі якіх пачынаюцца каля падэшвы гары (Пціч, Іслач, Сула, Уса), узвышаецца на 40-50 м.Складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў часпаазерскага зледзянення.Мае выгляд буйнога спадзіставыпуклага падняцця з бязлеснай вяршыняй. Схілы  паўднёва-заходнія больш выразныя (стромкасцю да 5 %), чым  паўночныя і ўсходнія (да 2 %), разараныя, толькі 15% тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам. На разараных участках плоскасны змыў.

Спрадвечная назва гары сведчыць пра яе культавае прызначэнне: напэўна, нашы далёкія продкі маліліся тут, на вяршыні водападзелу, ля вытокаў рэк Пціч, якая цячэ да Чорнага мора, і Вусы з Іслаччу, што імкнуць да Балтыкі.

Устаноўлены памятны знак, зроблены з граніту.

   
       

Карысныя выкапні

Цікавымі з’яўляюцца шматлікія кар’еры па здабычы будаўнічых матэрыялаў.

Вядома 36 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 9,2 млн.т.

 

Маецца 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 16,2 млн.т.

Чаркасаўскае радовішча  знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад в.Чаркасы.

Пластападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка.Разведаныя запасы 14,4 млн.м ---.

Пясчана-жвіровая парода шэрага, жаўтавата-шэрага і бурага колеру. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,3 – 12,9 м. Пясок і жвір прыдатныя для дарожнага будаўніцтва, муровачных і тынкавальных раствораў, пры абагачэнні – для вытворчасці бетону.

Паўднёвае радовішча знаходзіцца за 2 км на паўднёвы захад ад в.Віцкаўшчына.

Запасы 1,8 млн.т. Не распрацоўваецца.

 

У раёне ёсць 2 радовішчы будаўнічых пяскоў з запасамі 56,4 млн.м....

Клыпаўшчынскае радовішча знаходзіцца за 2,5 км на ўсход ад в.Клыпаўшчына.

Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення.Разведаныя запасы 28,8 млн.м...

Пяскі жаўтавата і светла-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя, дробна- і сярэднезярністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,3 – 17,2 м. Пяскі прыдатныя для вытворчасці сілікатнай цэглы, вырабаў з сілікатабетону, у дарожным будаўніцтве, пры ўмове абагачэння – на бетон.

Падсасонскае радовішча знаходзіцца за 0,6 км на ўсход ад в.Падсасонне.

Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.Разведаныя запасы 357 тыс.м...

Пяскі шэрыя, жаўтавата-шэрыя, пераважна буйна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з уключэнннямі жвіру і галькі. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,9 – 7,8 м. Пяскі прыдатныя для будаўнічых работ.

 

Маецца 2 радовішчы глін для грубай керамікі.

Фаніпальскае радовішча знаходзіцца за 2 км на ўсход ад г.Фаніпаля.

Пластападобны паклад звязаны з лёсападобнымі ўтварэннямі перыяду адступання паазерскага ледавіка.Разведаныя запасы 14,4 млн.м....

Суглінкі і супяскі палева-жоўтыя, шэрыя, пылаватыя, шчыльныя, з адзінкавымі ўключэннямі зерняў карцу, карбанатных парод. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,4 – 9,7 м. Суглінкі і супескі прыдатныя для вытворчасці аглапарыту. Радовішча распрацоўваецца Мінскім заводам будаўнічых матэрыялаў.

Лісоўшчынскае радовішча знаходзіцца за 1км на поўдзень ад в.Лісоўшчына.

Паклад звязаны з лесападобнымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 370 тыс.м....

 Клімат

Клімат р-на фарміруецца пад уздзеяннем фактараў, якія ўплываюць на клімат усёй Беларусі. Яго асаблівасці вызначаюцца геаграфічным становішчам у сярэдніх шыротах, блізасцю Атлантычнага акіяна, пануючым заходнім пераносам паветраных мас, раўнінным рэльефам, які не перашкоджвае іх пранікнавенню з усіх напрамкаў.

Асноўны ўплыў на фарміраванне клімату р-на аказвае марское ўмераннае паветра з Атлантычнага акіяна, якое прыносіць няўстойлівае надвор’е і ападкі.

Нязначнае паніжэнне тэмпературы, павелічэнне колькасці атмасферных ападкаў у параўнанні з іншымі р-намі краіны, утварэнне туманаў – усё гэта абумоўлена знаходжаннем большай часткі р-на ў межах Мінскага ўзвышша.

Тэмпература паветра ў р-не характарызуецца зменлівасцю. Сярэдняя шматгадовая тэмпература студзеня -6,8 С, але раз у 20 гадоў – ніжэй -13 С і вышэй -1 С; сярэдняя шматгадовая тэмпература ліпеня +17,7 С, але раз у 30 гадоў перавышае +30 С.

Ападкаў выпадае 600-650 мм у год. Самыя вільготныя месяцы ў годзе – ліпень і жнівень.

Снегавое покрыва ўтвараецца ў снежні і захоўваецца на паўночным усходзе 110 дзён, на паўднёвым захадзе – 100 дзён.

Ва ўмераных шыротах пераважае заходні перанос паветраных мас, таму часцей дзьмуць вятры паўночна-заходнія і заходнія. Хуткасць ветру часцей каля 4,2 м/с.

 Унутраныя воды

Агульная даўжыня рачной сеткі р-на складае каля 260 км. Р-н мае даволі густую рачнаю сетку, праўда большую частку  складаюць малыя рэкі.

- рачны басейн Нёмана:

Рака Уса – правы прыток р.Нёман. Агульная даўжыня ракі складае 115 км, на тэрыторыі нашага р-на – 52 км. Шырыня ракі ў межань 7-10 м.

Рака Ператуць – правы прыток р.Уса. Даўжыня ракі складае 44 км.  Шырыня 8-10 м, зрэдку да 15 м.

Рака Няцеч – левы прыток р.Ператуць. Гэта зусім невялікая рака. Яе агульная даўжыня роўна 12 км.

Рака Уздзянка – левы прыток р.Уса. Даўжыня 57 км. Пачынаецца каля в.Віцкаўшчына. У верхнім цячэнні называецца Жэсць.

Рака Іслач – левы прыток р.Бярэзіна. Пачынаецца каля в.Глушынцы Дзяржынскага р-на. Даўжыня ракі ў межах нашага р-на – 5км.

Рака Волма (Валмянка) – левы прыток р.Іслач. Пачынаецца каля в.Шчэпкі Дзяржынскага р-на. Даліна выразная. Пойма лугавая, яе шырыня ў вярхоўі 20-50 м. Рэчышча звілістае, у верхнім цячэнні каланізаванае, шырыня ракі ў межань 6-10 м. Берагі стромкія, абрывістыя.

- рачны басейн Дняпра

Рака Пціч – левы прыток р.Прыпяць. Бярэ пачатак каля в.Нарэйкі. Даўжыня ракі ў межах р-на прыблізна 3 км.

 Глебы

На тэрыторыі раёна сустракаецца 10 тыпаў глеб. Пануючае становішча сярод іх займаюць глебы дзярнова-падзолістага тыпу ў рознай ступені ападзоленыя, у залежнасці ад умоў увільгатнення на ўзвышаных і больш-менш раўнінных месцах.

Механічны склад глебы залежыць ад глебаўтваральнай пароды. На тэрыторыі р-на пераважаюць лёгкасугліністыя глебы, сфарміранваныя на водна-ледавіковых і лесападобных суглінка.

 Раслінны свет Дзяржынскага раёна

Раслінны свет Дзяржыншчыны, як i раслінны свет Беларусі ў цэлым, прайшоў доўгі шлях эвалюцыйнага развщця. Ён бярэ пачатак ад старажытных арганізмаў, уласцівых далёкім геалагічным перыядам.
Змены клімату, рельефу, наступанне i адступанне водаў мора на сушу, зледзяненні i іншае на кожным геалагічным этапе суправаджаліся глыбокімі зменамі расліннага покрыва. Плошча ўcix зямельных угоддзяў раёна 316000га, лес - 33664га (2000г.).

На тэрыторыі раёна знаходзяцца тры ляснщтвы (Станькаўскае, Негарэльскае, Путчынскае) Мінскага лесгаса. Па прыродна - гістарычнаму раянаванню тэрыторыя нашага р-на ўваходзщь у склад Нёманска - Перадпалескай акругі падзоны шыракаліста - хвойных лясоў.

Адносна цёплы, умераны клімат з працяглым вегетацыйным перыядам садзейнічае паспяховаму росту хваёвых i мягкаліставых парод. Цвёрдаліставыя пароды (дуб, ясень, клён) не маюць умоў для паспяховага росту, таму сустракаюцца вельмі рэдка. У цэлым склад лясных угоддзяў па стану на 2000 г. настуны:

Лясныя угоддзі- 33664га, у тым ліку:

Хваёвыя лясы - 17524га

Ліставыя-3074га

Змешаныя-10755га Хмызнякі-1875га

Ахоуваемыя - 4650га

Іншыя лясныя віды - 2311га

Лясы раёна маюць перахадны характар ад паўднёва - таёжных да шыракалістых заходнееўрапейскіх: плошчы ельнікау скарачаюцца, адсутнічае шэрая вольха, расце бяроза, асіна, таполя. У падлеску маліна, рабіна, крушына, каліна. Сярэдні запас спелага дрэвастою складае 170м3 драўніны з 1 га.

У Станькаўскім лясніцтве створаны лясны базавы гадавальнік імя Лаўрыновіча плошчай 27 га. Тут вырошчваюць пасадкавы матэрыял для патрэб азелянення населеных пункта, для пасадак уздоўж дарог. Асартымент пасадкавага матэрыялу даволі значны: сасна звычайная, елка звычайная, дуб чарэшчаты, ясень звычайны, клён ветралісты, елка калючая, туя заходняя, дуб чырвоны, чорныя парэчкі, рабіна, шыпшына, кізельнік i інш. Закладзены таксама дэндрарый кедра сібірскага, вырошчваюць лекавую сыравіну.

Балоты на Дзяржьшшчыне нешматлікія (ix плошча усяго 401 га), пераважна асушаныя. Расліннае покрыва – асокі, вербы, бярозы, багун, рэдка дзе - журавіны.

Культурная расліннасць нашага р-на прадстаўлена збожжавымі культурамі: жыта, пшаніца, ячмень, авёс. Значныя ўчасткі заняты бульбай, кукурузай, кармавымі буракамі, ільном, гароднінай. У склад севазваротаў уключаюцца кармавыя травы: канюшына, цімафееўка.

З пладовых дрэў з даўніх часоў разводзілі і разводзяць цяпер яблыні, грушы, слівы, вішні, з кустарнікавых – парэчкі, маліну, агрэст.

3 раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі р-на сустракаюцца 3 віды: званочак шыракалісты, цыбуля мядзвежая (чарамша), чубатка. Гэтыя віды зарэгістраваны i ўзяты пад ахову на тарыторыі Негарэльскага лясніцтва.

Жывёльны свет

Развіццё жывёльнага свету адбывалася на црацягу доўгага часу. У сувязі са зменамі рэльефу, клімату, расліннага покрыва фауна Беларусі фарміравалася ў пасля ледавіковы час шляхам рассялення жывёл з розных рэгіёнаў. Вялікі негатыўны ўплыў на склад фауны аказала гаспадарчая дзейнасць чалавека: паляванне, высечка лясоў, пашырэнне плошчы ворных зямель, асушэнне балот, рост паселшчаў. Усе гэтыя віды дзейнасці ў поўнай меры характэрны i для Дзяржынскага р-на.

Фауна нашага р-на прадстаўлена рознымі групамі. Асноўнае ядро складаюць віды еўрапейскага шыракалістага лесу: дзік, куніца, вожык; з птушак - лясны жаваранак, салавей, івалга, зялёны i сярэдні дзятлы; з паўзуноў - верацянніца.
Прысутнічаюць жывёлы з шырокімі арэоламі распаўсюджання: воўк, ліса, барсук, ласка. Сустракаюцца таксама віды, якія рассяліліся сюды з лесастэпаў i стэпаў: заяц - русак, шэрая курапатка. 3 прадстаўнікоў таёжнага лесу сюды перавандравалі лось, вавёрка, снягір, крыжадзюб- яловік.

Даволі багаты жывёльны свет лугоў, балот i вадаёмаў. Тут жывуць выдры, андатры, палёўкі. Пасяляюцца птушкі: лугавыя конікі, плескі, чайкі, качкі, балотная сава; здабываюць корм буслы, чайкі. Сустракаюцца жабы, вужы, гадзюкі. На палях жывуць заяц - русак, крот, мышы, курапаткі, жаваранкі, вераб'і, сініцы, галубы, ластаўкі інш. Водзяцца мышы, пацукі, краты. У пабудовах селяцца совы, кажаны, ластаўкі. У сувязі з асушэннем балот, высечкай хваёва - шыракалістых лясоў, выкарыстаннем хімічных угнаенняў i пестыцыдаў колькасць адных жывёл (бабёр, цецярук, глушэц) скарачаецца, другіх (дзік, лось, мышы) наадварот павялічваецца.

На тэрыторыі р-на ахоўваемымі відамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу РБ, з'яўляюцца: чорны бусел, барсук, пустэльга.

Батанічны сад і дэндрарый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Размешчаны за 6 км ад г.п. Негарэлае, на правым беразе р.Ператуць. Плошча 25 га.

У 1954 г. па ініцыятыве заг. кафедры лесаводства БДТУ Б.Д.Жылкіна па праекту дэндролага С.Д. Георгіеўскага быў закладзены дэндрарый. Яго тэрыторыя падзелена на 7 сектараў – Паўночнай Амерыкі, Японіі і Кітая, Далёкага Усходу, Сібіры, Сярэдняй Азіі, Крыма і Каўказа, Еўропы. Матэрыял для пачатку пасадкавых работ, якія выконвалі студэнты і работнікі лясгаса, набываўся ў Маскоўскім Іванціеўскім гадавальніку, Кіеве, Прыбалтыцы, высылалася насенне з еўрапейскіх краін.

У 1969 г. на базе дэндрарыя арганізаваны батанічны сад. У калекцыях каля 1400 відаў, разнавіднасцяў і сартоў раслін. У дэндрарыі 620 відаў, формаў і сартоў. Маецца інтрудыкцыйны гадавальнік, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых адна- і шматгадовых раслін (730 відаў), альпінарый, пладовы сад, музей прыроды, участак мясцовай флоры. Культывуецца каля 30 відаў рэдкіх і знікаючых раслін. 

Герб горада

Ёсць звесткі, што мястэчка Койданава мела свой герб. Гэта выява скрыжаваных галінак дуба і алівы, што азначала: дуб – сімвал моцы і славы, аліва – сімвал міру і спакою. Дубовыя галінкі і лісце і зараз лічацца сімвалам гонару. Пры ўзнаўленні герба прытрымліваліся геральдычных правіл яго выяўлення. Выканаў герб у 1985 г. мастак выдавецтва “Навука і тэхніка” АН БССР А.А.Шупляцоў, рэканструкцыю зрабіў геральдыст, кандыдат гістарычных навук А.К.Цітоў паводле дакументальных крыніц і матэрыялаў, якія прадставілі А.І.Валахановіч і А.М.Кулагін.

У 2001 г., калі Дзяржынск адзначаў 855-годдзе з дня заснавання, на свяце горада ўпершыню быў выстаўлены герб горада на галоўных месцах – пры ўездзе ў Дзяржынск з боку Мінска і на цэнтральнай плошчы горада. Герб быў удакладнены і дапрацаваны А.К Цітовым, выкананы мастаком А.У.Леўчыкам.

 

   
       

Положение о гербе города Дзержинска
и Дзержинского района

 1. Герб города Дзержинска и Дзержинского района является их официальным геральдическим символом.

Герб города Дзержинска и Дзержинского района – собственность Дзержинского района, правом распоряжения которой обладает Дзержинский районный исполнительный комитет.

2. Изображение герба города Дзержинска и Дзержинского района размещается на зданиях, в которых расположены органы местного управления и самоуправления города Дзержинска и Дзержинского района, а также в помещениях заседаний этих органов и в служебных кабинетах их руководителей.

Изображение герба города Дзержинска и Дзержинского района может размещаться в тех местах города Дзержинска и Дзержинского района, где в соответствии с законодательством предусматривается размещение изображения Государственного герба Республики Беларусь. При одновременном размещении Государственного герба Республики Беларусь, герба города Дзержинска и Дзержинского района и других гербов их расположение определяется в соответствии с Законом Республики Беларусь от 5 июля 2004 года «О государственных символах Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).

Изображение герба города Дзержинска и Дзержинского района может использоваться также во время государственных праздников и праздничных дней, торжественных мероприятий, проводимых государственными органами и иными организациями, народных, трудовых, семейных праздников и мероприятий, приуроченных к памятным датам.

3. Право на использование изображения герба города Дзержинска и Дзержинского района в случаях, не указанных в пункте 2 настоящего Положения, может быть предоставлено по решению Дзержинского районного исполнительного комитета.

Описание герба города Дзержинска и Дзержинского района

Герб города Дзержинска и Дзержинского района представляет собой испанский щит, в голубом поле которого изображены перекрещенные черная дубовая ветвь с золотыми желудями и листьями и золотая оливковая ветвь с семью черными плодами.

 Положение о флаге города Дзержинска
и Дзержинского района

 Флаг города Дзержинска и Дзержинского района является их официальным геральдическим символом.

Флаг города Дзержинска и Дзержинского района – собственность Дзержинского района, правом распоряжения которой обладает Дзержинский районный исполнительный комитет.

 Койданава ( з 1932 г. Дзяржынск ), горад, цэнтр раёна, на р. Няцеча. За 38 км на ПдЗ ад Мінска, на чыгуначнай лініі Мінск—Баранавічы (ст. Койданава), на аўтамабільнай дарозе Мінск—Баранавічы. 23,9 тыс. жыхароў (1993).

Дзяржынск – адзін з старажытных гарадоў Беларусі.

Паводле легенды, якую данеслі да нашых дзён летапісныя крыніцы, горад існаваў ужо ў 12 ст. і называўся Крутагор'ем. Паводле звестак П.М. Шпілеўскага, у старой койданаўскай праваслаўнай царкве, якая згарэла ў 1850 годзе, «быў абраз з надпісам: «Крутагор'е, 1146». Гэты год лічыцца годам заснавання горада.

Пры князю Усяславу Брачыслававічу (1044 -1104гг.) уся тэрыторыя на месцы сучаснага Дзяржынска падпарадкоўвалася Полацкаму княству, размяшчалася на яго заходняй граніцы. Пасля смерці Усяслава Брачыслававіча ў пач. 12ст. з Полацкага вылучылася Мінскае княства і Койданава адышло да апошняга.

Крутагорская бітва 13 ст.

Паводле хронік Быхаўца, Вялікага княства Літоўскага, М.Стрыйкоўскага, летапісаў археалагічнага таварыства і інш. крыніц у 13 ст. каля Крутагор’я адбылася  бітва паміж войскамі ВКЛ і татарамі.

У саюзе з татарамі выступілі галіцкія князі Даніла і Васілька, якія помсцілі Міндоўгу за грабяжыіх княства. Татары і іх саюзнікі былі разбіты.  Гэту бітву адносяць да 1241, 1249, 1272 і 1276 гг. Паводле падання, татарскімі войскамі камандаваў хан Койдан (Кайдан). Тут ён нібыта быў забіты і пахаваны; татары, якія былі з ім, пасяліліся на гэтай зямлі, а іх нашчадкі жывуць тут і цяпер. Пасля гэтай бітвы Крутагор’е  быццам бы было перайменавана ў Койданава.Аднак летапісы, якія апавядаюць пра 13 ст., не ўпамінаюць Койдана.

Позні час напісання гістарычных крыніц (праз 3-4 ст. пасля падзеі), упамінанне міфічных асоб, шмат супярэчнасцей даюць падставу меркаваць, што бітва пад Крутагор’ем - гэта хутчэй за ўсё міф, створаны ў 16-17 ст.

Койданава ў складзе ВКЛ

У першай палове 14 ст. Койданава ў складзе Мінскага княства было далучана да Вялікага княства Літоўскага.

 Назва Койданаў, паводле іншага меркавання,  паходзіць ад імя татарскага военачальніка, які калісьці жыў у гэтых мясцінах, наняўшыся ў канцы 14 — пач. 15 ст. ў войска ВКЛ, і меў тут сваю рэзідэнцыю. Койдан загінуў на вайне, быў прывезены ў свой маёнтак і пахаваны. Падначаленыя яму татары паступова былі асіміляваны беларусамі, а невялікае Крутагор'е было паглынута больш буйным суседнім Койданавым паселішчам.

Як Койданаў ў пісьмовых крыніцах згадваецца з 1442.

 У 1445 Казімер Ягелончык аддаў Койданаў разам з іншымі гарадамі свайму стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонтавічу, сыну Жыгімонта Кейстутавіча. 3 1483 належаў князю В.М.Вярэйскаму (Удалому). У выніку шлюбу дачкі апошняга Соф'і Вярэйскай з А.М. Гаштольдам Койданаў з іншымі гарадамі перайшло ў 1522 да Гаштольдаў.

З пачатку 16 ст. крымскія татары рабілі частыя набегі на беларускія землі. Койданава таксама трапіла ў зону татарскіх набегаў, якія моцна спустошылі яго ваколіцу, але поўнага яго заняпаду не адбылося.

 Увосень 1502 і вясной 1503 гг. у выніку набегаў татар мястэчка і наваколле  былі спалены. Татарскім войскам хацелася дасягнуць Мінска, але яны даходзілі толькі да Койданава, каля яго затрымліваліся і вынішчалі ўсё наваколле, і вярталіся назад. Набегі крымскіх татар з’яўляліся адным з асноўных фактараў, якія стрымлівалі працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця мястэчка.

 У 1542 уладальнікам Койданава стаў вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт І Стары, які ў наступным годзе перадаў горад свайму сыну Жыгімонту II Аўгусту. Цэнтр Койданаўскага староства, пазней графства. У 1550 Жыгімонт II падараваў Койданаў Радзівілам, якім яно належала да 1831. У 1566 Койданава ўвайшло ў склад утворанага Мінскага ваяводства.

У гэты час мястэчка становіцца значным гандлёвым цэнтрам Беларусі. Праз Койданава ляжаў шлях на Брэст, на Вільна і ў гарады Прыбалтыкі. У такім выгадным становішчы на перакрыжаванні важных гандлёвых шляхоў мястэчка павінна было б хутка расці і развівацца, але гэтага не атрымалася. Прычынаю быў статут прыватнаўласніцкага горада, які абмяжоўваваў яго рост і развіццё. Сур’ёзную перашкоду стваралі і феадальныя павіннасці.

Койданава ў часы Рэчы Паспалітай

 У 1588 Койданава ўпамінаецца як буйное мястэчка – адзін з прыкметных гандлёвых цэнтраў Беларусі.

Згодна інвентару 1588 г. ў мястэчку былі 120 “дымоў”, замак, кальвінскі збор, касцёл, ратуша, рынак (падзелены на 20 участкаў), 6 сажалак для развядзення рыбы, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Койданава падзелена на 4 кварталы, было 6 вуліц: Віленская (зараз Кастрычніцкая), Менская (Савецкая), Станькаўская (1-я Ленінская), Слуцкая (К.Маркса), Рубяжэвіцкая (2-я Ленінская), Плябанская (Першамайская). Усе вуліцы  пачыналіся ад рынка. Рыначная плошча размяшчалася на самай узвышанай частцы мястэчка. Кожны з яе бакоў быў забудаваны аднолькавай колькасцю дамоў.

У тым жа годзе вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт ІІІ Ваза дазволіў жыхарам Койданава праводзіць на год 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху (травень—чэрвень) і штотыднёвы базар. Пазней былі дазволены кірмашы яшчэ на Юр'я (23 красавіка) і на Пакровы (1 кастрычніка).

Гоман колішняга рынку змяніўся зараз пошумам дрэў. У першыя пасляваенныя гады на месцы рыначнага пляцу быў пасаджаны сквер.

3 2-й пал. 16 ст. Койданава - адзін з буйнейшых цэнтраў кальвінізму. Каля 1564 Мікалай Радзівіл Руды пабудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны; зруйнаваны як і рэшткі замка ў савецкі час) і плябанію, школу, багадзельню. У 17 — сяр. 19 ст. дзейнічалі кальвінская школа, шпіталь.
 У тым жа годзе вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт ІІІ Ваза дазволіў жыхарам Койданава праводзіць на год 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху (май—чэрвень) і штотыднёвы базар. Пазней былі дазволены кірмашы яшчэ на Юр'я (23 красавіка) і на Пакровы (1 кастрычніка).

У першай палове 17-га ст. у Койданаве атрымала развіццё рамесная вытворчасць.У 1620 цэнтрам мястэчка была чатырохвугольная гандлёвая плошча, забудаваная дамамі рамеснікаў і гандляроў.Тут жылі рамеснікі 17-19 спецыяльнасцей: кавалі, слесары, бондары, ганчары, шаўцы, краўцы, рэзнікі і інш. На плошчы было 5 крам, карчма і 23 мяшчанскія двары; усяго ў Койданаве налічвалася 110 двароў.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 мястэчка некалькі разоў было спалена, асабліва спусташальна ў 1655.

 У 1791 у Койданаве 134 «дымы».

 Койданава ў складзе Расійскай імперыі

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Міншчына разам з іншымі мясцовасцямі была далучана да Расіі. Койданава было цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1796 г. тут было 709 двароў, 14 вінакурняў, 10 млыноў, маслабойняў і інш. Койданава мела свой герб: выява галінак дуба і алівы.

 Койданава ў час вайны 1812 года

Летам 1812 г. на Расійскую імперыю абрушыліся полчышчы французскіх захопнікаў, пачалася вызваленчая вайна супраць агрэсіі напалеонаўскай Францыі. Праходзячы па беларускай зямлі, 600-тысячная варожая армія паліла  гарады і вёскі, спустошвала палі, рабавала і забівала жыхароў.

У хуткім часе французы занялі Койданава, арганізавалі ў ім падпрэфектуру і пачалі наладжваць тыл. Праз мястэчка пралягаў так званы французскі этапны шлях. У мястэчку быў арганізаваны вялікі харчовы склад. 

Койданаўскі бой 1812 г

Адбыўся 15 лістапада 1812 г. каля Койданва на дарозе Нясвіж-Мінск паміж рускім корпусам К.В.Ламберта і французска-польскім атрадам Ф.К.Касецкага. Ламберт 11 лістапада накіраваў атрад палкоўніка К.Б.Кнорынга да Нясвіжа, а сам з галоўнымі сіламі 13 лістапада выбіў часці генерала Касецкага з Новага Свержаня. Гэта з’явілася нечаканасцю для французаў. Наступленне рускіх войскаў было такім імклівым, што французы не паспелі знішчыць мост праз р.Нёман. Касецкі адступіў да Койданава, дзе 15 лістапада адбылася галоўная бітва. Вораг страціў тут каля 3 тыс. чалавек палоннымі, а за два дні (13 і 15 лістапада) больш за 1 тыс. чалавек забітымі. У выніку Койданаўскага бою, быў адкрыты шлях 3-й Заходняй арміі П.В.Чычагова на Мінск і Барысаў.

 Пасля паўстання 1831 г. горад перайшоў у дзяржаўнае ўладанне.

У сярэдзіне 19-га ст. Койданава ўяўляла сабою невялікае мястэчка. У ім жылі рамеснікі і дробныя гандляры. Значная частка жыхароў займалася сельскай гаспадаркай. У выніку рэформы 1861 г. сяляне заставаліся прыгнечаным саслоўем. У адказ на грабежніцкую рэформу на Беларусі пачаліся масавыя выступленні сялян.

У студзені 1863 г. на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі пачалося паўстанне супраць царызму. У  красавіку 1863 г. ў Койданаве і яго ваколіцах з’явіліся першыя атрады паўстанцаў. Яны захапілі дарогі, разбурылі масты, каб затрымаць рух царскіх войскаў, пасланых для задушэння паўстання. З Мінска выйшла калона моладзі – гімназісты, рамеснікі, чыноўнікі – усяго каля 90 чалавек і далучылася да паўстанцаў. Для падаўлення паўстання царскі ўрад накіраваў вялікую колькасць войскаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М.М.Мураўёва, які патапіў у крыві паўстанне на Беларусі.

Актыўны ўдзел у паўстанні на Койданаўшчыне прымаў Карл Кастравіцкі, бацька вядомага беларускага пісьменніка, мастака і скульптара Каруся Каганца (К.К.Кастравіцкага). У 1863 г.  К.Кастравіцкі і яго брат ў ліку 18 тысяч удзельнікаў паўстання быў сасланы ў Сібір, у г.Табольск, дзе нарадзіўся ў 1868 г. будучы пісьменнік.

Пасля рэформы 1861 г. больш хуткімі тэмпамі пачаў развівацца капіталізм.

У 1866 - 234 двары, 1383 жыхары, а ў 1883 г. пражывала ўжо каля 5 тыс. чалавек

У 1871 праз Койданаў прайшла чыгунка, рух па якой пачаўся 28 лістапада. Першы поезд быў адпраўлены па маршруце Мінск – Койданава – Негарэлае – Брэст. Пабудаваны 2-павярховы вакзал.

У Койданаве ў парэформенныя гады з’явіліся вінакурна-дражджавы і лесапільны заводы, шчацінная фабрыка, фабрыка па перапрацоўцы льну. У 1899 г. пачала выпускаць вырабы запалкавая фабрыка “Дружына”. З 1916 г. працавала  фабрыка сухіх вырабаў.

Вялікае развіццё атрымала садаводства, якое ў 1870-я гг. Мела прамысловае значэнне. З Койданава садавіну вывозілі на продаж у Мінск і інш. гарады.

У канцы 19 — пач. 20 ст. тут праваслаўная царква, кальвінскі збор, касцёл, народнае і гарадское вучылішчы, сінагога; 2 габрэйскія школы, багадзельня, больш за 30 крам, паравы млын, шапавальні, бровары, на год 6 вялікіх кірмашоў.

Становішча рабочых на прадпрыемствах было цяжкім. Працоўны час працягваўся 13-14 гадзін. Заработкі былі мізерныя. Шырока ўжывалася праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. Працоўныя не мірыліся з жорсткай эксплуатацыяй, палітычным бяспраўем. Прапаганду сацыял-дэмакратычных ідэй на Койданаўшчыне пачаў Н.Кітаевіч, які працаваў на лесапільным заводзе. У сацыял-дэмакратычны гурток увайшло да 10 чалавек. Яны займаліся распаўсюджваннем нелегальнай літаратуры.

У сакавіку 1900 г. адбылася першая стачка рабочых Койданава. Яе пачалі краўцы, якія патрабавалі павелічэння заработнай працы. У ноч на 25 сакавіка 1901 г. ў Койданаве адбыўся сход рабочых (прысутнічалі больш за 100 рабочых), на якім абмяркоўваліся пытанні аб прапагандзе сацыял-дэмакратычных ідэй, аб арганізацыі ў маі 1901 г. супрацьурадавай дэманстрацыі. У ноч на 26 сакавіка адбыўся другі сход рабочых (прысутнічалі каля 50 чалавек). Сходкі праходзілі патаемна ў напаўразбураным кальвінскім зборы.

Першая руская рэвалюцыя 1905-1907 гг. узняла на барацьбу з царызмам шырокія  народныя масы. Падзеі “Крывавай нядзелі” ў Пецярбургу даляцелі і да мястэчка Койданава. У адказ на іх 24 лютага 1905 г. забаставалі ўсе рабочыя запалкавай фабрыкі “Дружына” (200 чалавек)

Супраць існуючых парадкаў выступалі і сяляне.

 Койданава ў гады першай сусветнай вайны

У 1-ю сусветную вайну з лета 1915 г. мястэчка стала прыфрантавым. Тут размяшчаліся вайсковыя часці, шпіталі, склады, харчовыя прыпынкі. Тысячы падвод з бежанцамі праехалі праз Койданава на ўсход. З вясны 1916 г. Койданава і яго ваколіцы бамбілі нямецкія самалёты. У 1918 г. Койданава акупіраваны германскімі войскам, пазней пераходзіла з рук у рукі — быў заняты Чырвонай арміяй, польскімі войскамі. У вайну большая частка мястэчка была спалена.

Рэвалюцыйныя падзеі 1917 года,
ваенная інтэрвенцыя 1918-1
920гг..

Весткі аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе і звяржэнні царызму хутка дайшлі да Койданава. Жыхары мястэчка абяззброілі паліцыю, арганізавалі дэманстрацыю.

У сакавіку 1917 г. у Койданава быў арганізаваны Савет салдацкіх дэпутатаў. У хуткім часе быў утвораны Койданаўскі выканаўчы камітэт. Летам 1917 г. была створана бальшавіцкая арганізацыя. Савецкая ўлада ў мястэчку і воласці ўстанавілася ў сярэдзіне лістапада 1917 г. Тут быў арганізаваны Рэўком. У студзені 1918 г. Койданаўскі ВРК быў перайменаваны ў Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У яго ўвайшлі 3 рабочых, 5 сялян і 40 салдат. Першым Саветам не давялося па-сапраўднаму разгарнуць сваю работу: войскі кайзераўскай Германіі перайшлі ў наступленне і ў канцы лютага 1918 г. акупіравалі Койданаўшчыну. Немцы пачалі ствараць управы, рэквізіцыйныя камітэты, камендатуры, паліцыю. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі паскорыла паражэнне кайзераўскіх войскаў. 16 снежня 1918 г. у мястэчка ўступілі часці Чырвонай арміі. Зноў пачалі аднаўляць сваю дзейнасць Саветы. Але не паспела савецкая ўлада замацавацца ў воласці, як пачалася новая інтэрвенцыя – Польшча напала на беларускія землі.

 У пачатку жніўня 1919 г. палякі занялі Койданава. Супраць польскіх акупантаў пачалася партызанская барацьба. У ліпені 1920 г. пад ударамі Чырвонай арміі палякі пачалі адступаць. 10 ліпеня акупанты падпалілі Койданава. Згарэла больш за 200 дамоў, чыгуначны вакзал. Ад пажару ў мястэчку ўцалелі толькі 4 вуліцы з 11, былі забіты 16 жыхароў. Пасля спынення ваенных дзеянняў на ўсім савецка-польскім фронце была ўстаноўлена “нейтральная зона”.

Койданаўская “самастойная рэспубліка”

Існавала ў мястэчку і “нейтральнай зоне” каля яго ў лістападзе 1920 г. Створана ў выніку арганізаванага антыбальшавіцкага паўстання (кіраўнік П.Калечыц). Паўстанцкі штаб размяшчаўся ў фальварку Янава каля в.Дзягільна, базы паўстанцаў знаходзіліся ў в.Дзягільна і Касілава. Паўстанцы абвясцілі ў Койданаве і “нейтральнай зоне”  Койданаўскую “самастойную рэспубліку”, прынялі адозву да насельніцтва, у якой заклікалі змагацца “за вольную Беларусь”, выдалі загад пра наладжванне абароны мястэчка. “Рэспубліка” пратрымалася 4 дні. Пасля яе ліквідацыі часцямі Чырвонай Арміі барацьба набыла форму партызанскага змагання, якое працягвалася да падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.

Койданава ў 20 – 30-х гг.

Існаванне “нейтральнай зоны” скончылася 1 красавіка 1921 г. , калі пагранічная камісія ўстанавіла дзяржаўную граніцу паміж Польшчай і Савецкай Беларуссю. Койданава стала цэнтрам пагранічнай воласці.

Пераход да мірнага будаўніцтва праходзіў у цяжкіх умовах. Прамысловыя прадпрыемствы былі зруйнаваны і спалены. Спустошанай аказалась і сельская гаспадарка. Спатрэбіліся сапраўдныя гераічныя намаганні, каб ліквідаваць разруху.

З 17 ліпеня 1924 г. Койданава - цэнтр утворанага ў выніку рэарганізацыі р-на, які 15 сакавіка 1932 г.  рэарганізаваны ў нацыянальны польскі.

3 мая 1932 г. мястэчка набыло статус горада. 29 чэрвеня 1932 г. парайменаваны ў Дзяржынск. У 1934 г. У цэнтры горада, у скверы, быў пастаўлены помнік Ф.Э.Дзяржынскаму (скульптар А.В.Грубе). На адкрыцці помніка прысутнічала сям’я Дзяржынскага. У Вялікую Айчынную вайну помнік знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі. Пасля вайны адноўлены.

18 лютага 1930 г. у Дзяржынску арганізавана першая на Беларусі МТС.  

3 31.7.1937 да 4.2.1939  горад у складзе Мінскага р-на, потым зноў цэнтр р-на.

1 верасня 1939 г. фашысцкая Германія напала на Польшчу. Над Заходняй Беларуссю навісла пагроза трапіць пад іга фашысцкіх захопнікаў. 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія пачала вызваляць Заходнюю Беларусь. Дзяржынскі р-н перастаў быць пагранічным.

Пачалося больш хуткае развіццё горада, яго прамысловасці, культуры.

У 1939 у Дзяржынску 8,7 тыс. жыхароў. На 1 студзеня 1941 г. у горадзе налічвалася звыш 20 прамысловых прадпрыемстваў.

Дзяржынск у гады Вялікай Айчыннай вайны

На світанні 22 чэрвеня 1941 г. мірная стваральная праца нашага народа была спынена вераломным нападам фашысцкай Германіі. Тэрыторыя Беларусі стала арэнай жорсткіх баёў. Савецкія воіны вялі ўпартыя баі з ворагам, гераічна адстойваючы кожную пядзю роднай зямлі.

Мінскі ўмацаваны раён

У 1930-1933 гг. уздоўж заходняй граніцы СССР былі пабудаваны пяць умацаваных р-наў (Ураў). Найбольш моцным з Ураў па насычанасці фартыфікацыйнымі збудаваннямі, агнявымі сродкамі і працягласці быў Мінскі УР. Ён праходзіў за 40-60 км ад Мінска. Частка Мінскага Ура праходзіла па тэрыторыі Дзяржынскага р-на. Яго шырыня тут дасягала 40 км. Гэты ўчастак прыкрываў заходнія і паўднёва-заходнія падыходы да беларускай сталіцы.

У канцы чэрвеня 1941 г. у Мінскім УРы на дзяржынскім ваенна-стратэгічным напрамку разгарнуліся жорсткія абарончыя баі. Каля Дзяржынска быў створаны вузел супраціўлення з падраздзяленняў 444-га стралковага палка, 575-га артылерыйскага палка 108-й стралковай дывізіі і размешчаных у раёне Дзяржынска кулямётных і артылерыйскіх дзотаў. Яны кантралявалі дарогі Рубяжэвічы – Дзяржынск і Негарэлае – Мінск, па якіх гітлераўскія войскі рваліся да Мінска. Асабліва напружаныя баі разгарнуліся 26-27 чэрвеня.

Да нашага часу на тэрыторыі р-на захаваліся абарончыя збудаванні, у т.л. каля Дзяржынска.

 

26 чэрвеня воіны 108-й дывізіі генерала А.І.Маўрычава ўступілі ў бой каля Дзяржынска з 18-й танкавай дывізіяй гітлераўцаў. На працягу чатырох дзён нашы воіны гераічна змагаліся з ворагам. Ім актыўна дапамагалі жыхары Дзяржынска, калгаснікі навакольных вёсак. Яны ўзводзілі ўмацаванні, капалі траншэі, падвозілі баепрыпасы, харчаванне, аказвалі дапамогу параненым.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне савецкіх воінаў, 28 чэрвеня нямецка-фашысцкія захопнікі акупіравалі горад Дзяржынск.

На захопленай тэрыторыі нямецкія фашысты ўстанавілі жорсткі акупацыйны рэжым.

7 лістапада 1941 г. гітлераўцы знішчылі ў Дзяржынску каля 2000 грамадзян. Але крывавы акупайны рэжым не зламаў волю і мужнасць людзей. Ствараліся партызанскія і падпольныя групы.

Дзяржынскае патрыятычнае падполле

З пачаткам фашысцкай акупацыі ў р-не пачалі стварацца падпольныя групы, асноўнай мэтай якіх была барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Першая падпольная група ў Дзяржынску была створана ў арцелі “Чырвоны штампоўшчык” у жніўні 1941 г. Ініцыятарамі і арганізатарамі групы былі І.А.Жукавец, Г.В.Будай, П.М.Хмялеўскі. Яны пачалі згуртоўваць вакол сябе патрыятычна настроеных людзей. Патрыёты разгарнулі масава-палітычную работу сярод жыхароў Дзяржынска, заклікалі байкатаваць распараджэнні акупацыйных улад, арганізавалі збор зброі і боепрыпасаў. Неўзабаве ўзніклі падпольныя групы ў іншых населеных пунктах р-на.

Для агульнага кіраўніцтва аб’яднанай падпольнай арганізацыяй р-на быў створаны Дзяржынскі антыфашысці камітэт “Смерць фашызму”. Кіраўніком яго выбраны Г.В.Будай.

Са стварэннем камітэта “Смерць фашызму” дзейнасць падпольных груп р-на набыла мэтанакіраваны і арганізаваны характар.

Дзяржынскае падполле мела цесныя сувязі з партызанскімі атрадамі імя С.М.Будзённага, імя М.В.Фрунзе, імя В.П.Чкалава, “Баявым”.

Члены патрыятычнага падполля прымалі актыўны ўдзел у збіранні зброі і боепрыпасаў.

Адной з галоўных задач, якую ставіў перад падпольшчыкамі камітэт “Смерць фашызму”, была арганізацыя масава-палітычнай работы сярод насельніцтва р-на.

Падпольшчыкі праводзілі актыўную разведвальную работу. Веданне становішча ў р-не давала магчымасць накіроваць барацьбу мірнага насельніцтва на зрыў розных мерапрыемстваў акупацыйных улад.

Разлютаваныя гітлераўцы жорстка распраўляліся з удзельнікамі падполля. Смерць патрыётаў не зламала волю іх баявых таварышаў. У барацьбу ўключаліся новыя сілы.

У кастрычніку 1942 г. ў Дзяржынску пачаліся арышты, што з’явілася вынікам правалу Мінскага падполля. Акупантам сталі вядомы імёны кіраўнікоў падпольнай арганізацыі. 8 кастрычніка былі схоплены П.М.Хмялеўскі, яго бацька М.Н.Хмялеўскі, жонка Г.В.Будая – Н.Ф.Кацяшова. Дзяржынскія патрыёты мужна вытрымалі ўсе катаванні фашыстаў, не выдалі таварышаў па падполлю.. П.М.Хмялеўскі пры дапамозе мінскіх падпольшчыкаў уцёк з мінскай турмы. Н.Ф.Кацяшова і М.Н.Хмялеўскі былі закатаваны гітлераўцамі. Кіраўніку камітэта “Смерць фашызму” Г.В.Будаю цудам удалося пазбегнуць арышту. Ён пайшоў у партызанскі атрад імя І.В.Сталіна. Большасць удзельнікаў Дзяржынскага падполля таксама улілася ў партызанскія атрады. Многія з іх сталі камандзірамі і камісарамі партызанскіх брыгад.

Дзейнасць дзяржынскіх падпольшчыкаў была высока адзначана Радзімай. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, больш за 60 членаў Дзяржынскай падпольнай патрыятычнай арганізацыі былі адзначаны ордэнамі і медалямі.

 

На тэрыторыі р-на дзейнічала вялікая колькасць  партызанскіх атрадаў, якія разгортваліся ў партызанскія брыгады. У партызанскія брыгады, якія ў розны час дыслацыраваліся і дзейнічалі ў Дзяржынскім р-не, уваходзіла больш 50 атрадаў з асабовым складам звыш 10 600 чалавек. На іх рахунку было шмат баявых спраў.

4-6 ліпеня 1944 г.  у ходзе наступацельнай  аперацыі “Баграціён” былі вызвалены некаторыя населеныя пункты р-на. Згодна баявому распараджэнню ад 6 ліпеня 1944 г. 95-я і 290-я стралковыя дывізіі да 5 гадзін раніцы 7 ліпеня маршам павінны былі выйсці на рубяжы Дзяржынска. 290-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.Г.Гаспарана, не сустракаючы сур’ёзнага супраціўлення з боку праціўніка, 7 ліпеня вызваліла Дзяржынск.

На цэнтральнай плошчы ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар вызвалення горада.

Мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявілі дзяржынцы. Звыш 4 тысяч жыхароў горада і раёна змагаліся з ворагам у  радах чырвонай Арміі, падполлі, партызанскіх брыгадах і атрадах.

У Дзяржынску ад рук нямецка-фашысцкіх карнікаў загінулі 2180 чалавек, на франтах вайны паляглі 256, у партызанскіх атрадах і брыгадах, у патрыятычным падполлі – 140, былі вывезены ў фашысцкае рабства 78 чалавек.

 Каля 3 тысяч воінаў і партызанаў, ураджэнцаў Дзяржыншчыны, узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, 7 з іх: А.К.Бурак, М.М.Гармаза, А.І.Гурын, М.І.Казей, І.С.Леановіч, Я.І.Фаміных, М.Ф.Шарко удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, а І.С.Шмея – поўны кавалер ордэна Славы.

1945 г. – да нашых дзён.

1105 дзён і начэй гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі ў Дзяржынску. Калі Чырвоная Армія вызваліла горад, ён быў непазнавальны. Усюды віднеліся руіны, горы бітай цэглы і шкла, чорныя пажарышчы, вуліцы былі зрыты варонкамі ад снарадаў. Жыхары туліліся ў драўляных бараках і зямлянках. За час гітлераўскай акупацыі ў горадзе былі разрабаваны і знішчаны ўсе прамысловыя прадпрыемствы, большая частка жылых дамоў. Шмат грамадскіх пабудоў, у т.л. будынкі райкама партыі і рай выканкама, гарадскі кінатэатр, клуб імя Леніна, раённая бальніца, прамысловыя прадпрыемствы і інш.

Працоўныя Дзяржыншчыны з вялікім энтузіязмам пачалі аднаўляць свой родны горад.

Пасляваенны горад, яго планіровачная структура  сфарміраваны ў адпаведнасці з  генеральным  планам, распрацаваным у 1948 г. Ім прадугледжвалася карэнным чынам змяніць аблічча горада. Менш чым за 15 гадоў былі здадзены ў эксплуатацыю 12 прамысловыя прадпрыемствы, пастаўлены адміністрацыйныя будынкі, Дома культуры, кінатэатра, пошты, радыёвузла, 2 школ, 40 двухпавярховых жылых дамоў, пабудаваны стадыён, на месцы старажытнага замка - клінічны гарадок; праведзены водаправод і каналізацыя. Сучасны горад займае абодва берагі р. Няцеча. Галоўная планіровачная вось — вул. Ленінская, на якой сфарміравана цэнтральная плошча — грамадскі цэнтр з адміністрацыйнымі будынкамі. Бульварам плошча злучана з гандлёвым цэнтрам (гістарычная частка горада на стыку вуліц К. Маркса і Ленінскай). Цэнтральная частка, а таксама вуліца Мінская і набярэжная ракі забудоўваюцца шматпавярховымі жылымі дамамі.

Непазнавальна змянілася заходняя ўскраіна горада. Высока ўзняліся белакаменныя гмахі льнозавода. Тут жа выраслі жылыя дамы новага мікрараёна.

 ПРАМЫСЛОВАСЦЬ

Прамысловасць горада прадстаўлена прадпрыемствамі розных форм уласнасці. Вядучымі галінамі вытворчасці з’яўляюцца машынабудаванне, лёгкая  і харчовая прамысловасць.

 Завод “Аграмаш”

У 2-й пал. 20 ст. на карце прамысловасці Беларусі з’явіўся з-д “Рамдэталь”, пазней перайменаваны ў з-д “Аграмаш”. Спачатку тут займаліся аднаўленнем усіх базавых дэталей рухавікоў ГАЗ і ЗІЛ. Праз 10 гадоў з-д быў перапрафіліраваны ў асноўным на вытворчасць машынабудаўнічай прадукцыі – лесапільных рам Р-63-4Б, пагрузчыкаў на базе ТО-25, ПГБ-1,0.

Зараз з-д працуе ў перспектыўным кірунку – выпускае новыя сучасныя віды сельгастэхнікі, у прыватнасці, камбінаваныя агрэгаты для перадпасяўной апрацоўкі глебы, катковыя прыстаўкі для дызельных культыватараў, ротарных глебаапрацоўчых машын.

Завод  - адзін з нямногіх у сваёй галіне, які стабільна нарошчвае аб’ёмы, павышае якасць прадукцыі, пашырае рынак збыту.

На базе з-да “Аграмаш” паспяхова працуе сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства “Бел-Фер” па вытворчасці святлотэхнічнага абсталявання – фар і ліхтароў – для вядучых прадпрыемстваў аўта- і трактарабудавання.

 Доследна-механічны завод (ДОМЗ)

Узнікненне ў мястэчку Койданава доследна-механічнага з-да адносіцца да 1929 г., калі на базе саматужнай фабрыкі “Слон” была арганізавана слясарная майстэрня (пазней – арцель скабяных вырабаў) “Чырвоны штампоўшчык”.

У пач.30-х гг. для арцелі “Чырвоны штампоўшчык” было пабудавана аднапавярховае цаглянае памяшканне. У ім працавала два цэхі. Арцель выпускала прадукцыю, якая карысталась шырокім попытам у мясцовага насельніцтва: жалезныя ложкі, аконныя і дзвярныя прылады, вагі, цвікі, замкі, граблі і інш. У 1933 г. у арцелі працавала 72 чалавекі і было выраблена 137 тон скабяных вырабаў.

У 1956 г. у арцелі быў уведзены ў дзеянне машынабудаўнічы цэх, які выпускаў тачыльна-шліфавальныя станкі мадэлі 3Б634.

5 чэрвеня 1956 г. на базе арцелі быў арганізаваны Дзяржынскі механічны з-д. Ён пашырыў свае межы, павялічыў вытворчыя магчымасці. З-д выпускаў матавозы, стужкавыя транспарцёры, слоікамыйныя машыны, алмазна-заточныя і абдзірачна-шліфавальныя станкі, паўаўтаматы для рэзкі цэглы і інш.

У 1967 г. на з-дзе функцыянавала 4 цэхі. Было127 металарэжучых станкоў, 77 адзінак кузнечна-прэсавага і пад’ёмна-транспартнага абсталявання. На заводзе працавала 11 спецыялістаў з вышэйшай, 101 чалавек з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, 410 рабочых.

У 1977 і 1979  гг. з-д узнагароджаны юбілейнай Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У 1978 г. упершыню ў рэспубліцы з-д стаў выпускаць алюмініевыя перфарыраваныя падвясныя столі.

Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новага цэха ў 1985 г. на заводзе пачата вытворчасць маставых электрычных кранаў. За мінулыя гады асвоена вытворчасць многіх відаў грузапад’ёмнага абсталявання.

У цяперашні час з-д займае тэрыторыю 8,1 га, у склад яго ўваходзіць 5 цэхаў. Колькасць працуючых – 280 чалавек. З-д уваходзіць у склад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ як вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства.  

 Дзяржынскі маторарамонтны завод

У 1966 г. увайшоў у лік дзеючых маторарамонтны з-д магутнасцю 7 тысяч матораў у год.  18 лістапада 1967 г. з-д паставіў заказчыку першы адрамантаваны рухавік. Гэта дата лічыцца датай заснавання з-да. Да канца 1967 г. з яго канвеера сышло 500 адрамантаваных рухавікоў. У 1978 г. завершана рэканструкцыя завода, якая дазволіла павялічыць праектную магутнасць да 12 тысяч рухавікоў у год. Да 1986 г. на заводзе было адрамантавана 100 тысяч рухавікоў.

У апошні час асвоены рамонт рухавікоў кормаўборачнай і зернеўборачнай тэхнікі, а таксама наладжана пераабсталяванне карбюратарных рухавікоў аўтамабіляў сямейства ГАЗ і ЗІЛ на больш эканамічныя – дызельныя: затраты на паліва памяншаюцца ў два разы.

Прадпрыемствам наладжаны цесныя партнёрскія сувязі з фірмамі Германіі, якія выпускаюць запасныя часткі да рухавікоў нямецкіх корма- і зернеўборачных камбайнаў. Завод – адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які ажыццяўляе рамонт рухавікоў для нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі.

 Дзяржынскі эксперыментальна-механічы завод (ДЭМЗ)

З-д пачаў працаваць з 6 студзеня 1977 г. 17 студзеня 1997 г. з-д уключаны ў структуру дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага аб’яднання па сельскім будаўніцтве “Мінскаблсельбуд”. З гэтага часу асноўным прызначэннем прадпрыемства стала забеспячэнне будаўнічага комплексу РБ санітарна-тэхнічнымі загатоўкамі, сродкамі малой механізацыі ў будаўніцтве, бытавымі ацяпляльнымі катламі, металаформамі і інш.

З моманту заснавання з-д узначаліў Л.П.Быкоўскі. Дзякуючы яму з  1997 г. з-д удзельнічае ў рэспубліканскай праграме “Беларускі аўтобус”, якая прадугледжвае выпуск кузаваў для аўтобусаў маркі “ЛІАЗ 52-56”. На заводзе паспяхова асвоены кузаўны рамонт аўтобусаў розных мадыфікацый, трамваяў і тралейбусаў. З 24 лістапада 2000 г. з-д перададзены ў падпарадкаванне вытворчага аб’яднання “БелаўтаМАЗ” і паспяхова вырабляе кузавы для камфартабельнага міжгародняга аўтобуса “МАЗ-152”.

 Зараз з-д узначальвае Я.Л.Калеснік.

 Дзяржынская швейная фабрыка “Эліз”

Гісторыя ф-кі бярэ пачатак у 1928 г., калі 15 краўцоў, узяўшы ўласныя швейныя машынкі, стварылі арцель “Аб’яднанне”, якая выконвала індывідуальныя заказы па пашыве мужчынскага адзення. У 1956 г. на базе арцелі пачала дзейнічаць швейная ф-ка, якая з 1957 г. перайшла на масавы пашыў мужчынскіх кашуль. У 1964 г. ф-ка пераўтворана ў філіял №2 Мінскага вытворчага аб’яднання імя Крупскай. У 1966 г. тут працавала 600 чалавек. У лістападзе 1968 г. уступіў у строй новы корпус на 1200 працоўных месцаў, вытворчыя працэсы механізаваліся і аўтаматызаваліся. З 1972 г. пачаўся выпуск прадукцыі са Знакам якасці.

Сёння на прадпрыемстве “Эліз” (“элегантные изделия») працуе каля 1300 чалавек. Штогод асартымент вырабаў абнаўляецца больш як на 70 . Аб’ём прадукцыі, якую яно выпускае, складае каля 2 млн. адзінак у год.

Сучаснасць, мода, якасць – гэта крэда калектыву. Па якасці шыцця  “Эліз” не ўступае вядучым замежным фірмам, якія не толькі закупляюць прадукцыю, але і інвесціруюць вытворчасць. Толькі для французскіх спажыўцоў штогод на прадпрыемстве шыюць 2000 мужчынскіх кашуль. Германія стала пастаянным заказчыкам уніформы. Карыстаюцца попытам швейныя вырабы ф-кі ў Швецыі, Бразіліі, Польшчы, Чэхіі, краінах Балтыі, Расіі. Элегантныя вырабы ўсё больш актыўна заваёўваюць новыя рынкі збыту, атрымліваюць міжнародныя ўзнагароды – “Залатая чаша якасці”, “Залаты арол”, “Факел Бірмінгема” і інш. Сваю прадукцыю швейнікі штогод дэманструюць на міжнародных кірмашах у Лейпцыгу, Дзюсельдорфе і Маямі.

ААТ “дзяржынска швейная ф-ка “Эліз” выпускае таксама гальштукі, жаночыя блузы, сукенкі, халаты, спадніцы, прафесійнае адзенне.

Доўгі час на ф-цы працавала спачатку майстрам, начальнікам змены, а потым дырэктарам  (1974-1989) Л.І. Дзяржынская. Зараз прадпрыемства ўзначальвае В.В.Раманаў.

Дзяржынскі ільнозавод

Завод пабудаваны ў 1966 г. Штогод перапрацоўваў звыш 10 тыс. т сыравіны. У 1968 г. выпусціў прадукцыі на 1 млн. руб. Калектыў з-да асвоіў новы прагрэсіўны метад апрацоўкі лёну – шляхам паскоранай мочкі ільносаломкі. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна і Мінскай вобласці пастаўляюць лён прама з малацільных пляцовак, папярэдне не рассцілаючы яго і не даводзячы да прамысловай кандыцыі. Узначальвае з-д І.М.Аўтухоў.

Унітарнае прадпрыемства “МАВ”

Выпускае лакафарбавыя матэрыялы. Прадпрыемства ўваходзіць у лік лідэраў у сваёй галіне. Яно выпускае амаль 10% ад агульнага аб’ёму ўсёй лакафарбавай прадукцыі, займае 2-е месца сярод аналагічных прадпрыемстваў рэспублікі. Заказчыкам прапаноўваецца прадукцыя 20 найменняў любога колеру і для любога выкарыстання: фасадная, вонкавая, інтэр’ерная фарбы, эмалі, шпатлёўкі, грунтоўкі. Асвоены выпуск акрылавых фарбаў. Узначальвае прадпрыемства А.В.Мінько.

Унітарнае прадпрыемства “ІМО”

Створана ў лістападзе 1992 г., працуе 150 чалавек. Асноўныя кірункі ў рабоце: рэканструкцыя і рамонт будынкаў, памяшканняў, інтэр’ераў на аснове сучасных тэхналогій і матэрыялаў на высокім еўрапейскім узроўні; падрыхтоўка і асцярога любых паверхняў, у т.л. трубаправодаў, ад агрэсіўнага ўздзеяння асяродддзя і хімічных саставаў; распрацоўка і рэалізацыя дызайн-праектаў; выраб эксклюзіўнай корпуснай мэблі для офіса і дома; выраб вертыкальных жалюзі, піламатэрыялаў, выраб зборных дачных домікаў і інш. Прадпрыемства выконвае значны аб’ём спецыяльных і будаўніча-мантажных работ ў якасці субпадрадчыка. Узначальвае прадпрыемства С.Я.Мірановіч.

АХОВА ЗДАРОЎЯ

 Першая лячэбная ўстанова на тэрыторыі р-на – вясковая лячэбніца на 20 ложкаў – была адкрыта ў студзені 1889 г. у мястэчку Койданава. Сельскім урачом на той час працаваў Падвальнікаў. У сакавіку 1890 г. купцу Р.М.Сагаловічу было дазволена адкрыць у Койданаве аптэчную лаўку для гандлю лекамі, а ў 1891 г. пачала працаваць аптэка.

У 1901 г. адкрыта земская лячэбніца, якую ў 1912 г. узначаліў вядомы ў Мінскай губерніі ўрач Нікольскі. Была адкрыта яшчэ адна сельская лячэбніца ў м.Койданава на 10 ложкаў.

У 1937 г. адкрываецца раённая бальніца. Яна размяшчалася ў прыстасаваных драўляных памяшканнях, якія знаходзіліся на вуліцы Ленінградскай. У асобным памяшканні знаходзіўся радзільны дом на 25 ложкаў, працаваў рэнтгенкабінет, клінічная лабараторыя і фізіятэрапеўтычны кабінет.

З 1944 г. па 1950 г. галоўным урачом р-на быў У.С.Гладкі. У гэты час у раённай бальніцы ўжо працуе тэрапеўтычнае адддзяленне на 10 ложкаў, хірургічнае – на 10, інфекцыйнае – на 40 ложкаў.

З кастрычніка 1950 г. па красавік 1968 г. галоўным урачом р-на быў І.М.Залуцкі, які пачаў будаўніцтва новага двухпавярховага памяшкання раённай бальніцы і паліклінікі (закончана ў 1954 г.). Іосіф Мацвеевіч пакінуў значны след у развіцці аховы здароўя ў р-не.

У 1968 г. пасаду галоўнага ўрача раёна займае У.К.Талабаеў. Уладзімір Кузьміч зрабіў значны ўклад у развіццё матэрыяльнай базы аховы здароўя р-на. Менавіта пры ім дабудоўваюцца лабараторны корпус і паліклініка.

У 1979 г. на пасаду галоўнага ўрача р-на прыходзіць вопытны ўрач і арганізатар С.С.Эрдман. Дзякуючы яго намаганням і пры падтрымцы кіраўніцтва р-на пабудаваны новы корпус Цэнтральнай раённай бальніцы, новае памяшканне аддзялення хуткай дапамогі.

Са жніўня 1987 г. на пасадзе галоўнага ўрача р-на працуе А.І.Шамаль. У гэты час здаецца новы хірургічны корпус на 80 ложкаў, тут жа размяшчаецца гінекалагічнае аддзяленне на 30 ложкаў, аддзяленне рэанімацыі анестэзіялогіі на 6 ложкаў, прыёмны пакой, аддзяленне фізіятэрапіі і медыцынскай рэабілітацыі.

З 2000 г. галоўным урачом у р-не працуе У.А.Губаш.

 ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА І СПОРТ

 Развіццю фізкультуры і спорту на Дзяржыншчыне заўсёды надавалася належная ўвага. Нашы землякі любяць спорт і дастойна прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь на разнастайных міжнародных спаборніцтвах.

   Юрый Рыбак, выхаванец дзяржынскай ДЮСШ, - чэмпіён Еўропы і свету па барацьбе самба, у розны час вызначаўся таксама ў спаборніцтвах дзюдаістаў. Юрый прадстаўляў нашу краіну на Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 г.

У 2004 г. на Параалімпійскіх гульнях у кіданні дыска атрымаў бронзавую ўзнагароду Сяргей Грыбанаў.

   Браты Ігар і Алег Асташэвічы – неаднаразовыя пераможцы і прызёры разнастайных рэспубліканскіх спаборніцтваў па настольным тэнісе.

   Шахматысты Аляксандр Макрый – бронзавы прызёр РБ, Алег Дзюбайла і Алена Гарбунова – неаднаразовыя прызёры абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па шахматах.

   Значныя дасягненні існуюць і у камандных відах спорту, асабліва ў футболе. Так, створаная ў асноўным з прадстаўнікоў працоўных калектываў каманда “Металіст”, якая затым пачала называцца “Колас”, упэўнена гуляла на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

   У 1990-я гады была створана новая футбольная каманда – “Лівадзія”, якая ў пачатку свайго існавання ўдзельнічала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. Самым паспяховым выдаўся сезон 2002 г., калі дзяржынцы сталі сэрэбранымі прызёрамі турніру. Гэта дазволіла ім у 2003 г. прыняць удзел у нацыянальным чэмпіянаце сярод каманд 2-й лігі. У чэмпіянаце вобласці прымае ўдзел каманда “Лівадзія Юні” – дублёр асноўнага складу, будучыня дзяржынскага футбола.

   Жаночая каманда па футзале “Эдэль-ІМА” неаднаразова станавілася прызёрам нацыянальнага чэмпіянату. У 1999 г. у клуба з’явілася добрая падтрымка – Дзяржынскае унітарнае прадпрыемства “ІМА”. І ўжо праз год каманда стала бронзавым прызёрам Міжнароднага турніру сярод жаночых каманд у Раўбічах, потым прызёрам адкрытага розыгрышу Кубка Беларусі і адкрытага чэмпіянату беларусі па футзале сярод жанчын. Але ж галоўным дасягненнем трэба лічыць перамогу на Кубку Садружнасці ў 2002 г.

   Усе вышэйзгаданыя перамогі былі б немагчымы без кваліфікаваных трэнераў, многія з якіх на працягу многіх гадоў працавалі ў сістэме фізкультуры і спорту і добра сябе зарэкамендавалі. Загадчык аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома І.І.Ксяневіч – майстар спорту РБ па поліатлоне, трохразовы чэмпіён краіны і пераможца адкрытага кубка Беларусі ў гэтыі відзе спорту.  

   Высокім дасягненнням спрыяе і добрая спартыўная база, якая створана ў р-не. У Дзяржынску ёсць стадыён з трыбунамі на 1500 месцаў. Значную ролю ў развіцці фізічнай культуры і спорту адыгрываюць Дом фізкультурніка, вялікая спартыўная зала ДЮСШ, плавальны басейн гімназіі №1 , міні-басейн дзіцячага сада №6 і інш.

АДУКАЦЫЯ

У  гicтарычных дакументах аб мiнулым нашага горада гаворыцца аб тым, што у  1863 годзе у мястэчку была адчынена народная школа.

Але адной школы для мястэчка з 5-цi тысячным насельнiцтвам было недастаткова.

  У ведамасцi 1880 года аб царкоўна-прыходскiх школах гаворыцца, што Койданаўская царква мела дзве школы: у в.Дзягiльна i у в.Леднiкi, у якiх навучалася адпаведна  21 i 24 вучнi, стан школ ацэньваўся як добры.

У 1901 годзе у мястэчку адкрываецца 2-х класнае народнае вучылiшча, з 5-цiгадовым тэрмiнам навучання.

   У жнiунi 1908 года у Койданаве адкрылася  першае гарадское 3-х класнае гарадское вучылiшча.   У 1910 годе гэта вучылiшча было ператворана у 4-класнае.  З 1 студзеня 1913 г. яно было пераўтворана ў вышэйшую пачатковую школу. Усяго ў школе займалася 178 чалавек. У 1912-1913 гг. у ёй вучыўся будучы народны пісьменнік К.К.Атраховіч (Кандрат Крапіва).  Восенню 1913 года ен здау у гэтай школе экзамен на званне народнага настаунiка. 

Каля 80% жыхароў р-на да рэвалюцыi былi непiсьменнымi. Савецкая улада пачала лiквiдацыю непiсьменнасцi, якая закончылася к 1936 году. За гэты час значна павялiчылася колькасць школ раена. У 1923 г. iх было 33, а да 1926 года iх колькасць павялiчылася у 2 разы.

   У Койданаве было тры школы-сямiгодкi. Адна з iх польская, другая - яурэйская , а трэцяя -беларуская. Вучыліся ў сямігодках 860 чалавек.

  Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй

   Утвораны 29 чэрвеня 2003 г. на базе Дзяржынскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №212, адкрытага ў 1980 г. У першы год навучання было 8 вучэбных груп. Вучылішча стала першым у рэспубліцы базавым прадпрыемствам, для якога выдзелілі сельгастэхніку. Ужо ў 1984 г. яно па выніках рэспубліканскага сацспаборніцтва сярод навучальных устаноў прафтэхадукацыі заняло 1-е месца і было ўзнагароджана пераходным Чырвоным сцягам Савета Міністраў БССР, а ў 1985 г. паспяхова прайшло атэстацыю і праверку Дзяржаўнай інспекцыяй прафтэхадукацыі.

   Высокія паказчыкі дзейнасці навучальнай установы дазволілі пераўтварыць яго ў абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй.

   Сёння ліцэй – шматпрофільная навучальная ўстанова, у якім ажыццяўляецца планамерная падрыхтоўка рабочых кадраў, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу, бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскага харчавання і будаўнічых арганізацый Дзяржынскага і іншых раёнаў Мінскай вобласці.

   За 25 год навучальная ўстанова падрыхтавала 8450 спецыялістаў. Дыпломы з адзнакай атрымалі 54 чал.

    Зараз у ліцэі вучыцца 535 навучэнцаў па 11-ці адзінкавым кваліфікацыям, у т.л. у ліцэйскіх групах займаецца 119 навучэнцаў. У ліцэі працуюць 66 выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання.

   Дырэктарам навучальнай установы з моманту заснавання быў С.С.Гінтаў. З 2005 г. ліцэй узначальвае А.Крыварот.

 Гімназія г.Дзяржынска

   Адчыніла свае дзверы 31.08.1991 г. на базе СШ №3 як навучальная ўстанова новага тыпу з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы.

Першы дырэктар гімназіі – М.У.Мірон (1991-1999).

   Мэта стварэння: арганізаваць навучальную ўстанову новага тыпу, галоўнымі каштоўнасцямі якога з’яўляюцца Чалавек, Сям’я, Айчына, Веды, Культура, Здароўе, Творчасць.

Навучанне:

•  з першага класа: паглыбленае вывучэнне англійскай мовы

•  з пятага класа: вывучэнне другой замежнай мовы (польская, нямецкая, французкая)

•  з восьмага класа: фізіка-матэматычны профіль,гуманітарны профіль

У гімназіі працуе музей баявой славы.

Дырэктар гімназіі –Т. У. Давідовіч.

Гімназія №1 г.Дзяржынска

Створана на базе СШ №1. Першае ўпамінанне аб школе адносіцца да 1907г., калі ў м. Койданава існавала царкоўна-прыходская школа. У ёй навучаліся дзеці жыхароў мястэчка. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся паасобку.

У 1908 г. было адкрыта Койданаўскае гарадское чатырохкласнае вучылішча, у 1913 г. пераўтворана ў вышэйшую пачатковую школу. У 1918 г. на базе гэтай установы была адкрыта народная школа, у 1921 г. пераўтворана ў школу-шасцігодку 2-й ступені. У 1927 г. арганізавана беларуская сямігадовая школа. Усе класы былі двухкамплектныя. У 1933 г. школа стала сярэдняй, у ёй было 16 класаў-камплектаў, дзе вучыліся каля 420 дзяцей.

У час вайны ўвесь набытак быў знішчаны акупантамі. Пасля вызвалення  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заняткі аднавіліся ў верасні 1944 г. У маі 1946 г. адбыўся першы пасляваенны выпуск. Пасля вайны школа размяшчалася ў пяці драўляных будынках.

З 1963 г. школа мае тыпавы будынак з басейнам па вул.Л.Талстога.  

   У школе працуюць краязнаўчы і экалагічны музеі.

   У 2004 г. школа пераўтварана ў гімназію №1 г.Дзяржынска.

Мэты гімназіі:

Сфарміраваць адукацыйную прастору, якая спрыяе рэалізацыі індывідуальнасці кожнага дзіцяці, аб’яднаць у адзіны комплекс адукацыйныя, выхаваўчыя і аздараўленчыя працэсы.

Індывідуальны вучэбны план прадугледжвае вывучэнне прадметаў на базавым, профільным і паглубленым узроўнях, а таксама дадатковае вывучэнне прадметаў па выбару (спецкурсы и факультатывы).

Дырэктар гімназіі – Л.І.Сакалоўская.

 Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска.

  У 1938 г. у сувязі са змяненнем нацыянальнай палітыкі дзяржавы яўрэйская і польская школы, якія існавалі ў раёне, былі закрыты. Былое памяшканне яўрэйскай школы было аддадзена рускай школе. Гэты год і лічыцца годам заснавання сярэдняй школы, якая стала ў 1960 г. сярэдняй школай №2 г.Дзяржынска.

   З сакавіка 1960 г. школа размяшчаецца па вул. 2-я Ленінская. У ёй было 17 класаў-камплектаў, у якіх займаліся 547 вучняў.

   З 1990 г. у школе працуе музей Вялікай Айчыннай вайны, у якім сабраны багаты матэрыял аб актыўнай падпольнай і партызанскай дзейнасці ў раёне.

   Дырэктар школы – Е. А. Вецярэц

 Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска.

  Школа была адкрыта 5 верасня 1983 г. У 1983 /84 навучальным годзе ў ёй займаліся 640 вучняў, працавалі 40 настаўнікаў. Першым дырэктарам школы быў С.П.Рэкець (1983-2002).

   З 1989 г. у школе дзейнічае музей “Гарады-героі”.

   Дырэктар школы – З.П. Федаровіч.

КУЛЬТУРА

 Дзяржынскі гарадскі Дом культуры

Пабудаваны ў 1961 г. На працягу ўсяго часу з’яўляецца адным з асноўных месцаў адпачынку і цэнтрам правядзення вольнага часу для жыхароў горада. Усяго на базе ГДК працуюць 24 клубныя ўстановы, у тым ліку дзіцячыя калектывы і гурткі мастацкай самадзейнасці. Сярод іх дзіцячы эстрадны калектыў “Задорынка” (кіраўнік Н.А.Хрыстафорава), які пастаянна прымае ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях.

Дапытлівых юнакоў і дзяўчат аб’яднаў клуб інтэлектуальнай гульні “ЧК” (кіраўнік А.І.Клімовіч). на базе клуба інтэлектуалаў неаднарозова праводзіўся Міжнародны сутачны інтэлект-марафон па гульні “Што? Дзе? Калі?”.

Тэатральнае мастацтва Дзяржын- шчыны на міжнародных, рэспуб- ліканскіх і абласных фестывалях з гонарам прадстаўляе ўзорны дзіцяча-юнацкі тэатральны калектыў “Маяк” (кіраўнік В.С.Фядотава).

На працягу 15 гадоў 8 калектывам мастацкай самадзейнасці ГДК прысвоена пачэснае званне народных самадзейных калектываў.

У сваёй дзейнасці дом культуры арыентуецца на формы і метады работы з рознаўзроставымі катэгорыямі насельніцтва. Для пажылых людзей працуюць клуб творчай інтэлігенцыі “Агеньчык”, хор ветэранаў “Верасень”(створаны ў 1989 г., заснавальнік калектыву ветэран Вялікай Айчыннай вайны Г.П.Міхайлоўская). Пры падтрымцы аддзела культуры райвыканкома ў гарадскім Доме культуры створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база. Адна з лепшых сярод устаноў Мінскай вобласці. Упершыню ў вобласці ў студыі гуказапісу ГДК быў выпушчаны кампакт-дыск твораў самадзейных аўтараў “Мелодыі Крутагор’я”.

Канцэртныя праграмы, мерапрыемствы, якія праводзіць ГДК, уяўляюць сабою яркае відовішчнае шоу дзякуючы высокаму выканаўчаму ўзроўню, сучаснаму гукаўзмацняльнаму абсталяванню, камп’ютэрнаму кіраванню святлотэхнічнымі эфектамі.

Дырэктар Дзяржынскга ГДК – Т.І.Чаган.

 Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка

Дакладная дата стварэння бібліятэкі не ўстаноўлена. Паводле “Спіса культпрасветустаноў Мінскага павета” хата-чытальня пры Койданаўскім клубе была адкрыта 7 студзеня 1923 г. Загадваў ёю Мікалай Бялуга. Хутчэй за ўсё, на яе базе і была арганізавана раённая бібліятэка. Да вайны фонд налічваў 20 тыс. кніг.

У першы месяц Вялікай Айчыннай вайны памяшканне бібліятэкі было зруйнавана, фонд згарэў. Адразу ж пасля вызвалення р-на адначасова з іншымі ўстановамі і арганізацыямі аднавіла сваю работу і раённая бібліятэка.

Па стане на 7.11.1949 г. кніжны фонд бібліятэкі налічваў больш за 6200 тамоў палітычнай, навуковай, сельскагаспадарчай.  Мастацкай і дзіцячай літаратуры, чытачамі былі 820 чалавек. Вялікім і заслужаным аўтарытэтам сярод насельніцтва карысталася загадчыца Г.К.Хадасевіч.

У ліпені 1952 г. у Дзяржынску адкрываецца дзіцячая бібліятэка. Спачатку яна размяшчалася ў асабістым доме Беляковых на Кастрычніцкай вуліцы, займала палову дома. Потым была пераведзена ў памяшканне Дома культуры. Першай загадчыцай бібліятэкі была Н.У.Рубенчык.

У 1957 г. Дзяржынскай раённай бібліятэцы было прысвоена званне “Лепшая ў рэспубліцы”. Загадчыцай у той час была Б.С.Сівашынская. Фонд налічваў 21 294 экз., чытачоў было 1221.

З 1970 г. загадчыцай райбібліятэкі працавала Н.А.Прыёмка, якая ў 1973 г. была пераведзена на пасаду загадчыка аддзела культуры, а загадчыцай бібліятэкі стала В.Д.Фёдарава.

З 1974 г. бібліятэку ўзначаліла З.Ф.Куніцкая. 23 сакавіка 1976 г. была арганізавана Дзяржынская цэнтралізаваная бібілятэчная сістэма (ЦБС). Раённая бібліятэка была рэарганізавана ў цэнтральную раённую бібліятэку і стала галоўнай бібліятэкай сістэмы, яе арганізацыйна-метадычным і каардынацыйным цэнтрам. Зоя Фёдараўна Куніцкая была прызначана першым дырэктарам ЦБС. Дзякуючы яе намаганням бібліятэка атрымала новы будынак.

Зараз бібліятэка мае агульны фонд звыш 60000 экзэмпляраў, прапануе вялікі асартымент літаратуры і інфармацыі, шырокае кола паслуг чытачам.

Дырэктар – Ж.А.Галякевіч.

 Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей

Заснаваны у 1985 г. У аснову музея ляглі дакументы, матзрыялы i экспанаты, якія збіралі з 1963 г. вучні СШ № 3 г. Дзяржынска. Адкрыты 6.11.1987 г. Агульная плошча экспазіцыі складае 471 м2. Музейны фонд налічвае звыш 8 тыс. экспанатаў, з ix каля 5 тыс. асноўнага фонду (2004). Экспазіцыя размешчана у чатырох залах.

У першай зале выстаўлены экспанаты пра гісторыю Койданаўшчыны са старажытных часоў i да 1917 г. Сярод ix пры-лады працы эпохі неаліту, бронзавага i жалезнага вякоў, ляпны i ганчарны гліняны посуд, бронзавыя i жалезныя упрыгажэнні з археалагічных помнікаў Дзяржыншчыны, археалагічная карта раёна, манетны скарб XVII ст. з урочышча Кальвіншчына, дакументы на будауніцтва чыгункі Масква—Брэст на тэрыторыі Койданаўскай воласці i іншыя, абраз-складзень XIX ст. У экспазіцыі макет сялянскай хаты XIX — пачатку XX ст.

Другая зала ахоўвае перыяд з 1917 г. па 1941 г. Расказваецца пра падзеі Кастрычніка 1917 г. i грамадзянскай вайны, кайзераўскай i польскай акупацый. У экспазіцыі матэрыялы пра 16-ы Дзяржынскі пагранічны атрад, калектывізацыю сельскай гаспадаркі, Койданаўскую МТС (пер­шая у рэспубліцы), Дзяржынскі нацыя-нальны польскі раён.

Трэцяя зала расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў краі. Экспануюцца матэрыялы i асабістыя рэчы землякоў - Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў патрыятычнага падполля i партызанскага руху ў раёне. У экспазіцыі макет партызанскай зямлянкі, асабістыя рэчы партызан, карта-схема дыслакацыі партызанскіх атрадаў i брыгад на тэрыторыі раёна, матэрыялы пра Дзяржынскі антыфашысцкі камітэт «Смерць фашызму».

У музеі экспануюцца дакументы i ма­тэрыялы пра вядомых землякоў. Сярод іх пісьменнікі С.Шушкевіч, А.Вольскі, А.Глобус, І.Калеснік, А.Рыбак, А.Валахановіч, вучоныя М.В.Бірыла, Ф.С.Марцінкевіч, М.І.Міцкевіч, В.У.Івашын, М.М.Улашчык, А.І.Савасцюк, А.В.Сабалеўскі, А.А.Семяновіч i іншыя. У зале прыроды сабрана фауна i флора краю.

Ёсць у музеі i выставачная зала, дзе праходзяць розныя выстаўкі — мастацкія, этнаграфічныя, дзіцячай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i інш. Выстаўляюцца карціны мастакоў Дзяржыншчыны В.В.Мініча, У.І.Шчарбіна i інш., беларускае народнае адзенне i абутак, вы-рабы сучасных прамысловых прадпрыемстваў раёна. Музей наладжвае выязныя выстаўкі.

 Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў

Дзяржынская музычная школа была ўтворана ў 1959 г. Належнага тыпавога будынка, якіб адпавядаў патрэбам школы, не было. Арандавалі некалькі кабінетаў на тэрыторыі доследнага механічнага завода. Навучанне вялося па 2-х спецыяльнасцях – баян і фартэпіяна. На той момант працавалі 4 выкладчыкі на чале з першым дырэктарам школы В.І.Радчанка. У школе навучалася каля 30 чалавек. У 1961 г. школа пераехала ў будынак касцёла Святой Ганны. Да гэтага часу пашырылася сетка спецыяльнасцей, па якіх вялося навучанне: баян, акардыён, фартэпіяна, цымбалы, гітара.

З 1 верасня 1988 г. музычная школа была перайменавана ў школу мастацтваў.

Зараз у школе маецца 3 аддзяленні: музычнае, харэаграфічнае і мастацкае.

У гонар Максіма Мяснікова, Віктара Саленіка, Кацярыны Харламцавай у 1999 г. пасаджаны дрэвы ў Біблейскім садзе г.Іерусалім (Ізраіль).

У 2002 г. на грант аблвыканкома выдадзены альбом-каталог “Дзяржынская дзіцячая графіка”.

Кіраўнік мастацкага аддзялення  У.І.Шчарбін – член Беларускага саюза мастакоў. Разам з выкладчыкам Н.М.Ермаловіч з’яўляюцца членамі Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасці.

Высокіх дасягненнняў дабіваюцца і навучэнцы музычнага аддзялення. На 4-м Міжнародным конкурсе выканаўцаў на струнна-смычковых інструментах “Музыка надзеі” Дзяніс Макарэвіч узнагароджаны дыпломам І ступені. Такіх здольных і знакамітых вучняў у школе нямала.

Створаны ў 1990 г. харэаграфічны ансамбль “Крутагорачка”  Дзяржынскай школы мастацтваў (кіраўнік Г.П.Пак) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, “Сожскага карагоду”, неаднаразовы пераможца і прызёр розных абласных конкурсаў.

У 1994 г. створаны ансамбль старадаўняй беларускай музыкі “Пастараль”.  Яго удзельнікі – выкладчыкі Дзяржынскай школы мастацтваў ( кіраўнік І.Ф.Лук’янава). Асноўнай мэтай стварэння “Пастаралі” было адраджэнне нацыянальных традыцый салоннага музыцыравання і прапаганда старадаўняй беларускай музыкі сярод шырокага кола слухачоў. Ансамбль – пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю “Музы Нясвіжа”, лаўрэат фестывалю народнай творчасці “Беларусь – мая песня”, рэспубліканскіх конкурсаў метадычных і творчых работ выкладчыкаў навучальных устаноў культуры (1999, 2004), міжнароднага фестывалю “Галасы Даўгавы” (Латвія, 2001) і інш. Вялікае дасягненне ансамбля – запіс першага музычнага дыска старадаўняй беларускай музыкі.

Дзяржынская школа мастацтваў з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі дзеячаў эстэтычнага выхавання.

Дырэктар школы мастацтваў – А.У.Гірэль.

 Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД)

   Навукова-даследчая ўстанова, якая займаецца камплектаваннем, улікам, захаваннем і арганізацыяй выкарыстання кінафотафонадакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду РБ. Створаны  паводле пастановы СНК СССР ад 29.03.1941 г. у Мінску. Спачатку свайго памяшкання ў архіва не было. У кастрычніку 1949 г. архіву быў перададзены будынак царквы-капліцы Святой Марыі Магдаліны на закрытых Старажоўскіх могілках, аднак памяшканні былі дрэнна прыстасаванымі для захоўвання кінафотафонадакументаў. У пачатку 70-х гг. паўстала пытанне аб будаўніцтве новага будынку архіва. Было вырашана ўзводзіць яго ў г. Дзяржынску. 20 лютага 1987 г.адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будунку. У сучасным 13-павярховым будынку былі створаны ўсе ўмовы для найлепшага захоўвання спецыфічных дакументаў і плённай работы супрацоўнікаў. Архіў зберагае аўдыёвізуальныя дакументальныя помнікі з канца ХІХ ст. да нашага часу. Зараз у фондах архіва больш за 180 тыс. адзінак захоўвання фотадакументаў, 28 тыс. адзінак кінадакументаў, 10 тыс. фонадакументаў, у т. л. 2300 грампластынак.

   Немалую частку гэтага багацця дакументальных помнікаў складаюць дакументы, у якіх адлюстравана гісторыя г. Дзяржынска і раёна. У асноўным гэта фотадакументы.

   У архіве функцыянуюць 6 аддзелаў, 3 лабараторыі, комплекс сховішчаў, навукова-даведачная бібліятэка

 РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЦЁ

 Свята-Пакроўская царква

      Царква была пабудавана на месцы старой драўлянай у цэнтры горада на штучным насыпным пагорку.  Свята-Пакроўская царква з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана манументальным аб’ёмам, да якога па падоўжанай восі далучаны прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Асноўны аб’ём завершаны 4-гранным драўляным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай (раней купалам), па вуглах – невялікімі, цыбулепадобнымі галоўкамі. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі. Вуглавыя шырокія лапаткі завершаны кілепадобнымі арачкамі з круглымі разеткамі ў тымпанах. На палавіну вышыні фасады руставаны, у верхняй частцы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі з гіркамі.

   Унутры зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі і асветлена вокнамі барабана, які праз скляпеністыя ветразі падтрыманы 4 слупамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Слупы аб’яднаны са сценамі і паміж сабой магутнымі аркамі. Над уваходам – адкрытыя ў залу вузкім арачным праёмам хоры, на якія вядзе лесвіца авальнай бакавой клеці 1-га яруса званіцы. Апсіда вылучана 2-ярусным пабеленым іканастасам з пазалочанымі рамамі 7 абразоў. Асобна ад царквы стаяла мураваная званіца з 3 званамі (не захавалася). У  1999 г. пабудавана  новая.

     У жніўні 1936 года  Свята-Пакроўскі храм быў зачынены.   Пасля закрыцця Свята-Пакроўскую царкву сталі выкарыстоўваць пад складское памяшканне. Храм абезглавілі, аграду вакол яго разламалі. Але нядоўга працягвалася апаганенне святыні. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны веруючыя вярнулі сабе царкву і ў ёй зноў аднавіліся багаслужэнні.

  З той пары храм дзейнічае бесперапынна.

   Сорак год (з 1965  па 2005 гг.) настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы ў нашым горадзе быў протаіерэй Мікалай Леднік. Шматгадовая пастырская служба адзначана высокімі ўзнагародамі – трыма царкоўнымі ордэнамі і медалямі. Самая высокая ўзнагарода – “Адпраўленне Божай Літургіі пры адчыненых Царскіх Дзвярах”, якой удастойваюцца за асаблівыя заслугі перад царквой.

   З 1990 года пры царкве працуе нядзельная школа.

Пасля смерці а. Мікалая ў 2005 г. настаяцелем царквы стаў протаіерэй Барыс Палтаржыцкі.

 Размешчаная ў цэнтры сучаснага горада, царква цудоўна выглядае. 

 Помнік архітэктуры ХІХ ст., ахоўваецца дзяржавай.

 Касцёл Святой Ганны

Ён стаіць на насыпной пляцоўцы ў акружэнні векавых таполяў.

Касцёл Святой Ганны як храм Апекі Божай заснаваны ў 1439 годзе князем Міхаілам Жыгімонтавічам  Касцёл неаднаразова перабудоўваўся пасля шматлікіх пажараў. Апошняя перабудова адносіцца да другой паловы ХYІІІ ст., у выніку чаго яго архітэктура набыла барочныя рысы, якія панавалі ў сакральнай архітэктуры Беларусі ХYІІ-ХYІІІ ст.

Касцёл – манументальная, адна з буйнейшых на Міншчыне драўляная культавая пабудова. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Адносіцца да тыпу 3-нефавых 2-вежавых храмаў. Мае ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: да цэнтральнага высокага нефа, які пераходзіць у 5-гранную апсіду, далучаюцца больш нізкія бакавыя нефы з аднасхільнымі пакрыццямі. Галоўны фасад вырашаны шырокай вертыкальна ашаляванай плоскасцю, у цэнтры якой ганак і лучковае акно над ім. Першапачаткова фасад быў фланкіраваны дзвюма 2-яруснымі чацверыковымі вежамі, завершанымі пластычнымі па форме каркаснымі шатровымі сігнатуркамі (былі знесены і надбудаваны нізкія вежачкі). Паміж імі быў размешчаны фігурны выгнута-выпуклы валютны шчыт, што прыкрываў двухсхільны дах – кампазіцыя, запазычаная з барочнай мураванай архітэктуры і па-мастацку выканана з дрэва. Па цэнтры фасада было лучковае акно, што асвятляла хоры, і чатырохслуповы ганак. Бакавыя фасады расчлянёны дзвума радамі прамавугольных (раней лучковых) аконных праёмаў і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Мастацкім акцэнтам інтэр’ера з’яўляўся драўляны барочны алтар (не захаваўся), выкананы ў форме порціка з дзвума парамі размешчаных уступам канеліраваных карынфскіх калон, якія неслі лучковы франтон з разной кампазіцыяй “Глорыя” – сонечныя прамяні, якія прабіваюцца скрозь хмары. Характарызаваўся напружанасцю і экспрэсіўнасцю архітэктурна-пластычнай кампазіцыі, выгінамі хвалістага франтона і карнізных паясоў, насычанасцю скульптурнай пластыкі, вазамі і дэкаратыўнай разьбой. Уся архітэктурна-пластычная кампазіцыя была ўзнята на высокі філёнгавы цокаль са скульптурамі апосталаў па баках. У цэнтры алтара быў жывапісны абраз “Прасвятая Багародзіца” невядомага мастака ХYІІІ ст. Зала касцёла мела паркетную падлогу.

Уся пабудова  ўзнята на высокі цагляны цокаль. Збоку перад касцёлам стаяла драўляная 2-ярусная зрубна-каркасная званіца, шатровы гонтавы дах якой завяршала сігнатурка, падобная да касцёльнай.

Касцёл функцыянаваў да 1945 г.   Потым касцёл быў зачынены, яго будынак  прыстасаваны пад склад, затым – пад раённы дом культуры. З 1961 г. у касцёле размяшчалася музычная школа.

У 1991 г. памяшканне  клопатамі вернікаў каталіцкага веравызнання было вернута ім. Была адноўлена служба ў касцёле. Добрая прыкмета, што за дзесяццігоддзі панавання ваяўнічага атэізму і пры адсутнасці храма ў нашым горадзе здолела выжыць каталіцкая грамада.

У верасні 1994 г. у касцёл Святой Ганны з Польшчы быў запрошаны ксёндз Крыштоф Букоўскі. Яго клопатамі і дабрачыннасцю за два гады памяшканне касцёла было капітальна адрамантавана, зроблены новы іканастас. У гэтым яму вялікую дапамогу аказалі мастакі з Мінска А.Гоманаў і В.Лузін.

  Кальвінскі збор

З другой паловы ХYІ ст. Койданава – адзін з найбуйнейшых цэнтраў кальвінізму. У 50-я гады ХYІ ст. узнікла койданаўская кальвінская суполка.

Каля 1564 года быў пабудаваны драўляны кальвінскі збор.

Тэрыторыя збору ўяўляла сабой замкнуты архітэктурны комплекс, абнесены мурам з брамай, земляным валам і ровам.   Праз роў пераходзілі па пад’ёмнаму масту, які падводзіў да каменнага муру з 9 вежамі, прыстасаванымі да абароны. Вежы, накрытыя шатровымі дахамі, мелі таўшчыню сцен каля 1,5 м.  Яны былі вымураваны з палявога каменю і цэглы. Уваход унутр бараніўся традыцыйнай брамай, увенчанай гербам Радзівілаў.

Храм адносіцца да готыка-рэнесансавай групы помнікаў пратэстанцкага храмабудаўніцтва. Быў вырашаны магутным прамавугольным у плане аб’ёмам , які пераходзіў у 5-гранную апсіду з высокім двухсхільным дахам, а той пераходзіў ў больш нізкі вальмавы. Вертыкальнай дамінантай з’яўлялася  чатырохяруснай вежа-званіцай з боку галоўнага фасада. Вежа была квадратнай у аснове (2 ніжнія ярусы) і васьміграннай уверсе.  Верх яе быў абабіты бляхай і завершаны спічаком з пазалочаным флюгерам і крыжам. Над асноўным аб’ёмам быў купалок, завершаны такімі ж самымі крыжам і флюгерам. У асноўным аб’ёме было 9 вялікіх вокнаў, а ў вежы  - 5 байніц. У збор вялі  ўваходныя дзверы. Над імі знаходзіліся хоры з балюстрадай, з якіх драўляная лесвіца вяла на вежу, дзе вісеў вялікі звон. На вежы быў гадзіннік, які працаваў да 1913 г.

Унутраная прастора 5 граненымі слупамі падзялялася на 3 нефы, перакрытыя гатычнымі скляпеннямі. На хорах пры ўваходзе стаяў арган, прывезены ў 1866 годзе з Мінскага касцёла бернардзінак.

Пасярод асноўнага памяшкання стаяў вялікі стол з аксамітным абрусам, над якім віселі жырандолі. У глыбіні інтэр’еру з усходняга боку размяшчалася дубовая разьбяная катэдра.  Койданаўскі кальвінскі збор – адзіны з рэфарматарскіх храмаў таго часу, які адпачатку меў алтарную апсіду, што набліжала яго архітэктоніку да касцёльнай.

У канцы ХYІ ст. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка адкрыў у Койданаве кальвінскую школу. Віленскі кальвінскі сінод накіроўваў у гэту школу сваіх настаўнікаў. У 1644 годзе Багуслаў Радзівіл адкрыў двухкласную кальвінскую школу, якая існавала да сярэдзіны ХІХ ст. З 1691 г. , згодна з рашэннем Віленскага кальвінскага сінода, у Койданаве кожныя чатыры гады праходзіў сейм – усеагульны з’езд літоўскіх кальвіністаў. У 1711 г. Койданаўская кальвінская царква ў ліку іншых была пераўтворана ў уніяцкую, якая існавала па 1839 год.

Койданаўскі кальвінскі збор дзейнічаў да сярэдзіны ХІХ ст. У другой палове ХІХ ст.  пачаў разбурацца.

Койданаўская кальвінісцкая парафія існавала да 1913 года і налічвала каля 200 прыхаджан. Збор моцна пацярпеў у час першай сусветнай вайны.      У сярэдзіне 30-х гадоў быў разабраны на будаўніцтва раённай бальніцы. Канчаткова зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну.

Захаваліся рэшткі муроў, якія ахоўваюцца дзяржавай.

   НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ

Бірыла Мікалай Васільевіч (10.09.1923, в. Скварцы Дзяржынскі р-н – 30.09.1992) – мовазнаўца, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

Вольскі Артур (23.09.1924, г. Дзяржынск – 05.09.2002, г. Мінск) – паэт, празаік, драматург, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Глобус Адам (29.09.1958, г. Дзяржынск) – паэт, празаік, мастак. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Ермаловіч Мікалай Іванавіч (29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскі р-н – 04.03.2000) – гісторык, літаратуразнавец. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Івашын Васіль Уладзіміравіч (09.05.1913, в. Ляхавічы Дзяржынскі р-н) – літаратуразнавец, педагог. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1954 г. Доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973).

Каганец Карусь (29.01.1868, г. Табольск – 20.05.1918, в. Прымагілле Койданаўская воласць /Дзяржынскі р-н/) – празаік, паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч.

Калеснік Іван Іванавіч (09.10.1932, в. Грычына Дзяржынскі р-н – 10.06.1979, г. Мінск) – паэт, публіцыст, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Калюга Лукаш (27.09.1909, в. Скварцы Дзяржынскі р-н – 22.10.1937, г. Ірбіт) – празаік, перакладчык.

Кроль Абрам Іосіфавіч (01.05.1913, г. Дзяржынск – 03.02.1990) – мастак.

Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч (01.11.1895, в. Крыловічы Дзяржынскі р-н – 23.10.1937, г. Мінск) – акцёр. Заслужаны артыст Беларусі.

Рыбак Алесь (07.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскі р-н) – празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Салавей Алесь (01.05.1922, в. Крысава Дзяржынскі р-н – 22.01. 1978, Мельбурн /Аўстралія/) – пісьменнік.

Тумаш Генадзь (28.07.1940, в. Кукшавічы Дзяржынскі р-н) – паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнавец. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Улашчык Мікалай Мікалаевіч (01.02.1906, в. Віцькаўшчына Дзяржынскі р-н – 14.11.1986, г. Масква) – гісторык, археограф, празаік, перакладчык. Доктар гістарычных навук.

Хадановіч Ігар Піліпавіч (10.06.1940, в. Шпількі Дзяржынскі р-н – 09.01.1966, г. Мінск) – празаік, паэт.

Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (06.02.1908, в. Бакінава Дзяржынскі р-н – 01.02.1991, г. Мінск) – паэт, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны работнік культуры Беларусі.

 

Использованы материалы изданий:

Дзяржынскі раён: эканоміка-геаграфічны агляд.–Дзяржынск, 2002.-29с.

Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2004.-704 с.:іл.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск: БелЭн, 1993

   
             
     

знай свои права

 
             
     

выбор профессии – выбор судьбы

 
             
     

береги здоровье смолоду

 
             
     

мир твоих увлечений

 
             
     

прочти для души

 
       

в начало

   
           
 

Автор:

В. А. Барановская

© С. Н. Валаханович

 

Наш адрес: 222720, г. Дзержинск, ул. Островского 49-Г, ГУО «СОШ №4 г. Дзержинска»

тел./факс: 8-01716-5-57-54, 8-01716-5-62-26
E-mail
: libr4@schoolnet.by