Урок класіка – урок жыцця. Цікавы, пазнавальны, практычны. 3 лістапада 2017 года адзначаецца 135-гадовы юбілей народнага паэта Беларусі, выдатнага педагога, метадыста, грамадскага дзеяча Якуба Коласа. Замілаванне роднай прыродай, прыгожыя прасторы жыцця Сымонкі і Аленкі, спрадвечныя мары герояў “Новай зямлі”, глыбокія філасофскія роздумы Андрэя Лабановіча… Усё гэта створана ім, Якубам Коласам.
Прапануем вучням V-ХІ класаў квэст-гульню, прысвечаную славутаму класіку беларускай літаратуры.